Старонка 185
◀ / 321 ▶
НІ ХУХУ НІ ДУХУ. Гл. НІ ДУХУ НІ СЛУХУ ад каго, пра каго. НІЧОГА НІЧАГУСЕНЬКІ. Ані, зусім нічога. Яго бацька некалі так зьвёў гаспадарку, што не было нічога нічагусенькі. І да таго дайшло, што не было чым дроў атсекчы, хоць рукою сячы. Міл., Маст. р. Што ў яе ест? Адны вуглы стаяць, а ў хаці нічого нічагусенькі, дзяцей толькі поўна хата. Сав., Стаўб. р. А ў лесі яшчэ нічого нічагусенькі німа. Хадзіла-хадзіла, можа зь літроўку й назьбірала, а некія маленькія, зялёныя (ягады). Жац., Стаўб. р. НІ ЧОРНАГА НІ БЕЛАГА. НІ ЧОРНА НІ БЕЛА. Не абазвацца, не сказаць ні слова каму. З Адамчаю вот пасварыліся. То было й заходзіла калі і гаварыла: ці пазычыць чаго забяжыць, ці так прыдзя. А гэто йдзе па вуліцы — ні чорнаго ні белаго. Сав., Стаўб. р. Юзэфа прабегла кала плоту скорынько, а да міне ні чорнаго ні белаго. Чаго гэто яна так? Жац., Стаўб. р. Ён жы кылаціўсь кыля міне. Як забалею, ляжу, ён паедзіць у магазін, купя пячэньня, прынясець: «Ешця, мама». А цяпер словачка ні пачуць. Во едзіць міма — ні чорно ні бело. Ліцв., Карм. р. НІ ЦЭ НІ БЭ. Непав. Анічога, зусім нічога (не ўмее, не разумее, не разбіраецца і г. д.). Яго дзеці тупыя, ні цэ ні бэ, а наш унучак добро вучыцца, учыцяле яго хваляць. Сав., Стаўб. р. Яна ў той музыцы ні цэ ні бэ, яшчэ гармонік купіў, будзя яна табе граць. Награя як кот наплача. Там жа. Той Адась ні цэ ні бэ ў гэтум дзеле, а ты яго клічаш капец рабіць. Раёў., Стаўб. р. НОГІ АДАБРАЛА каму. Не можа стаяць, хадзіць, перамяшчацца хто. «Як твая цешча кратаецца?» — «Добра. А ў бабы нешта ногі адабрала». Зам., Брасл. р. Ой, ні магу падняцца, ногі адабрало, седзячы. Сав., Стаўб. р. Ледзьве прывалаклася. Стамілася, ногі адабрала, кап скарэй на печ паляжаць трохі. Жац., Стаўб. р. Вот нешто зрабіласё. Хадзіла, рабіла, а потым нешто ў нагах, ногі адабрало, баліць о тут о, ні магу хадзіць. Гор., Стаўб. р. Старая я, дзеткі, ні магу хадзіць. Вот і да вас ледзьве прышла, адабрало ногі, хоць садзіся й плач. Хал., Стаўб. р. НОГІ АДБІЦЬ. Гл. БІЦЬ (адбіць, набіць, паадбіваць) НОГІ. НОГІ АДКІНУЦЬ. Гл. АДКІНУЦЬ НОГІ (хвост).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 321 ▶