Старонка 183
◀ / 321 ▶
шы высмаглі, вады кіпячонае німа ні каплі. Там жа. Я дак дзяцей жалела, а мяне дзеці ні жалеюць, ні капкі не жалеюць. Ліцв., Карм. р. Думала, вазьму якую чарачку, нешто пад грудзьмі стаіць, дак няма, ні капялькі ні пакінуў, усю (гарэлку) выцадзіў. Хал., Стаўб. р. Ідзі ты, Ірачка, прынясі якое вядзерца вады, у хаці нанач ні капялькі німа. Гор., Стаўб. р. Вечарам сьвет прапаў, то пацгла да Марусі г'азы пазычыць. А ў тоі Марусі ні каплі німа. Поначы спаць легла. Сав., Стаўб. р. НІ НА ВОЛАС. Зусім не, нікольКі. І што з гэтымі галовамі рабіць? Гэту ноч трохі спала, а тую ні на волас. Гр., Слуц. р. І што ёй (назе) за перун! Мала, шта баліць у гэтым гібяжы (на згібе ступні і лыткі), дак ашчэ сьверб — ні вытрымаць. Усю ноч ні на волас ні заснула. Там жа. Хацела прылехчы, паспаць, але нека парнась у хаця, духата, ні на волас ні заснула. Можа дош (дождж) пойдзя. Бяр., Слуц. р. НІ НА ВОЧЫ. НІ НА ДУХ. Не хацець бачыцца, сустракацца; быць у дрэнных адносінах з кім. У нас сусетка зь нявесткаю кепско жыве. Нявестка сьвякроў ні на вочы. Што там у іх,— нівядомо. Сав., Стаўб. р. Як прыедуць бацьке — ці яна, ці ён,— тады Аксанка бабуню ні на вочы, будзя раўці, пакуль ні наможацца свайго, разбэшчаная страшно дзеўчынка. Там жа. Ён жа такі спакойны хлопец, а гэто што зь ім зрабілася! Нікого ні на вочы, б'ецца, крычыць, праганяя с хаты. Гор., Стаўб. р. Адасіха с Петрусіхай ні на вочы. Ужо з год ні гавораць, а мушчыны хоць бы што, як і трэба жывуць. Жац., Стаўб. р. Гляджу, аж кала Еўкі Антось Калашонак ходзя. Я падышоў да іх. Мая Еўка рада, што я падышоў, а с тым ні на дух. Гай., Лаг. р. НІ НАГОЮ. Не хадзіць, не ездзіць, не бываць у каго, дзе. Раса сёня велька, яна чэраз абед будзя стаяць. Паглядзі, аш капая зь вішань. У лес сёня ні нагою, адно абрасіцца. Сав., Стаўб. р. Я да сваёй сусеткі ні нагою. Як яна, так і я. Жац., Стаўб. р. Як ён там жыве, гэты чалавек. Адзін як воўк, ніхто да яго ні нагою. Гор., Стаўб. р. Бронішча с Пятроўскаю кумы, Бронісь дзеці хрысьціў, а Бронішча да Пятроўскіх ні нагой — ганаровая. Там жа. НІ ПАПУ НІ ПАПОВАЙ НАЙМІЧЦЫ. Мала, нязначная колькасць. Грыбоў набралі ні папу ні паповай найміццы. Німа грыбоў. Хадзіла аш пад Гал, знайшла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 321 ▶