у Расіі) лёгка будзіць. А тут, брат, не-е-е, нашу Расію, брат, не вазьмёш! Мік., Мядз. р.
НЕ Ў СІЛАХ. Не магчы (зрабіць што). Бацька наш малых нас прывучаў да работы, застаўляў рабіць і цяшкія работы, бо ня ў сілах быў нацяць, нада ж заплаціць. Вар., Докш. р. Трэба й гной вывесьці, і трускаўкі апалоць, і картофлю пасадзіць, а я ні ў сілах усё гэто парабіць, не гадэ мае. Сав., Стаўб. р. Папрасіла сына, кап прыехаў памахчы картофлю выкапаць, адна я ні ў сілах гэту работу зрабіць. Там жа. Хацела Казіка прасіць, можа б ён прывёс мне муку, сама я не ў сілах, але передумала, што цэлы мяшок, цяшко будзя і яму. Жац., Стаўб. р.
НЕ Ў ТОЛК. НЕ ДА ТОЛКУ. 1. Не ладзіцца што ў каго, справы ідуць у каго бесталкова. Час быў позьні, к Пятру прыбліжалася. Пашла я да Лапкоўскіх. А там Волясява цешча. Кажу: «Калі ж вяселё?» А свацея кажа: «О-о, яшчэ маладая капуста нарасьце». Я тады паняла, што ў іх ні ў толк. Сав., Стаўб. р. Німа й німа тых маладых, паехалі расьпісвацца — й німа. А тут людзі ні дадому йсьці і маладых ні дачакацца. А матка бачыць, што ні ў толк, кажа: «Садзецяся, госьцікі, за стол, садзецяся». А што ш садзіцца, калі маладых німа. Там жа. 2. Не такі, як трэба (паводзінамі, знешнім выглядам і інш.); недарэчна. Глянь, калтунаваты (узлахмачаны) нейкі пашоў, галава не да толку, сам сябе не агледзіў. Сял., Маладз. р. Адзін сын ні ў толк, Алеся Кідрыка сын. Разбэсьціўсё, расьпіўсё. Сав., Стаўб. р. Я ўжо забылася алаткі пячы, некія ні ў толк вышлі. Там жа. Чацьвёро дзяцей, але дзеці ні ў толк, німа ёй радасьці зь дзяцей. Там жа. Пажыў ён у той Польшчы, жаніўся нек ні ў толк, узяў зь дзіцям. Марх., Стаўб. р.
НЕ ХВАТАЕ КЛЁПКІ. Гл. НЯМА (без) КЛЁПКІ (клёпак) Ў ГАЛАВЕ. НЕ ХВАТАЕ (нечага) Ў ГАЛАВЕ.
НЕ ХВАТАЕ (нечага) Ў ГАЛАВЕ. Гл. НЯМА (без) КЛЁПКІ (клёпак) Ў ГАЛАВЕ. НЕ ХВАТАЕ (нечага) Ў ГАЛАВЕ.
НЕ ЧУЦЬ НІ РУК НІ НОГ. Моцна стаміцца. Марыся мая наробіцца, ні рук ні нох ні чуя, сьпіць, а я спаць ні магу. Пр., Стаўб. р. Нараблюсё за дзень, насоваюсё, ні чую ні рук ні нох, а тут трэба ш рабіць, ведамо, адна! Сав., Стаўб. р. Гарачыня, сьпёка, потам аблівоясься, колас як дасьць па воку — просто млеяш. Наробісься за
91 👁