ніпачаты край, а я так абнядужала, сяджу толькі да охкаю. Гр., Слуц. р. Ты кажаш, кап я да вас прыехала. А ат каго? Работы ніпачаты край: трэба трускаўкі апалоць, гарбузэ пазавалакаць у гумно, курачы хлеўчык аблажыць картафлянікам, а адна, німа каму памагчы. Сав., Стаўб. р.
НЕ ПРЫ ВАС КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ТУТ (не пры вас, не пры табе, не табе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ.
НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ТУТ (не пры вас, не пры табе, не табе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ.
НЕ ПРЫ ТАБЕ КАЖУЧЫ. Гл. НЕ ТУТ (не пры вас, не пры табе, не табе) КАЖУЧЫ. НЕ ПРЫ ДЗЕЦЯХ КАЖУЧЫ.
НЕ РАЗБЯРЫ-БЯРЫ. Цяжка разабрацца, цяжка зразумець, што адбываецца. А пры поляках зноў почалоса ны розбыры-быры: то податкі, то шарварок, то ў маёнток, а ўдома ўсэ ўвэрх ногамы. Заточ., Драгіч. р. Тут у цябе не разьбяры-бяры што робіцца на стале. Ты ўсё складзі па парадачку, толкам, кнішкі сабе, г'азэты сабе. Пастаў на место чарніло, прыбяры на стале, а то брытко глядзець. Зал., Стаўб. р.
НЕРВЫ ПЕРАГРЫЗЦІ каму. Гл. ПЕРАГРЫЗЦІ НЕРВЫ каму.
НЕ СВОЙ КУТОЧАК. Залежаць ад каго, не быць самастойным. Хата мыя бурыцца, сядзець неік (няма як), жыву зь зяцем. Старыя людзі памёрлі, а нам прыскаску пакіналі: белый сьнех, да не сыр, мілый зяць, да не сын. І добра мне, і глядзяць, але не свой куточак. Ліцв., Карм. р.
НЕ СЛАВА БОГУ. Незадав. Нядобра, няўдачна, не ладзіцца што. Увэсь вік у нас ны слава богу було. Кілько гора онно за войну гэту малі. Заточ., Драгіч. р. Як ні звары, усё табе не слава богу. Еш вот, што даю, і смашно будзя. Сав., Стаўб. р. Устала то я рано, але кепско пачуваюсё, колкі ў сярэдзіні некія, галава кружыцца, нешто ўсё ў міне ні слава богу, а тут трэба ш уходжвацца, дагледзяць гаспадарку. Там жа. Усе не слава богу. Змывала голаў, лінула вады гарачае на карак, нешта як зрабіласа пад грудзьмі, о тут о, ні магу ні охнуць, ні ўдыхнуць. Што та такоя, скажы ты мне, робіцца? Гр., Слуц. р.
НЕ СПУСКАЦЬ З ВАЧЭЙ (з воч) каго. Пільна са
80 👁