Старонка 168
◀ / 321 ▶
НА СЭРЦЫ КАМЕНЬ у каго. Гл. КАМЕНЬ НА СЭРЦЫ (на душы) у каго. СЕЎ КАМЕНЬ НА СЭРЦА каму. НА ТАЛАКУ ХАДЗІЦЬ да каго. Збірацца па клічу на супольную работу, на аднадзённую дапамогу. У пупа зямлі было многа, сад вялікій. Людзі на талаку хадзілі ў папоўські сат. Ліцв., Карм. р. НА ТАНДЭТ. Незадав. Абы-як, дрэнна, як не сваімі рукамі (рабіць што, зрабіць). Бацінкі шытыя без рук, на тандэт (ад ням. tand — цацка, дробязь, мішура). Бял., Лаг. р. От і граблі тандэтныя, кволыя такія, на тандэт. Там жа. От попросіла нідаўно чоловека одного стога скідаць, то ён узяў скідаў на тандэт — праз дзьве нядзелі стог абарнуўса. Хат., Ганц. р. Купіш тыя чаравічкі хлопцу ці сандалікі — прас колькі часу падзярэ. Вядомо, робляныя на тандэт, дзяруцца як бачыш. Жац., Стаўб. р. Зрабіў Алесь дзьве бочкі, рабіў не на тандэт, на совясьць рабіў, дубовыя, харошыя. У адну злажылі гурке, а другая на капусту будзя. Сав., Стаўб. р. НАТАПЫРЫЦЬ ВУШЫ. Гл. НАСТАВІЦЬ (навастрыць, натапырыць) ВУШЫ. НА ТОЙ СВЕТ АДПРАВІЦЬ каго. Гл. АДПРАВІЦЬ НА ТОЙ СВЕТ каго. НА ТОЙ СВЕТ ЗАГНАЦЬ каго. Гл. ЗАГНАЦЬ НА ТОЙ СВЕТ каго. НА ТОЙ СВЕТ АДПРАВІЦЦА. Гл. ІСЦІ (адправіцца) НА ТОЙ СВЕТ. НА ТЫМ СВЕЦЕ ВУГАЛЬКАМІ (расплаціцца, разлічыцца) з кім. Іран. Ніколі (не расплаціцца, не разлічыцца) з кім. Калі аддам? Расплацімся на тым сьвеце вугалькамі. Кав., Старадар. р. НА ЎСЁ ГОРЛА. Вельмі моцна. Малы вунь з ганку зваліўсё, крычыць на ўсё горло, дзе тая маці? Гор., Стаўб. р. Нек сяджу я на печы, шыю, слухаю навіны зь Мінска (па радыё), а нехто ў шыбу стук-стук-стук. Я аказалася, злажу сь печы, а там на ўсё горло: «Цётка! Ні палохайся, цётка, гумно гарыць!» Я ўтрупянела. «Чаго ты, — кажу, — крычыш на ўсё горло, ціхо ні можаш сказаць!» Сав., Стаўб. р. Міне певянь спалохаў. Іду каля плоту, а ён раптам як закукарэкая на ўсё горло. А кап ты здох, кап ты, так напалохаць. Веч., Стаўб. р. НА ХАЛЕРУ. Гл. НА ЧОРТА. НА ЯКОГА Д'ЯБЛА. НА НЯШЧАСЦЕ. НА ПЕРУН.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶