Старонка 166
◀ / 321 ▶
перакусіш хоць мала-веле. Гор., Стаўб. р. Жылы хто дэ прымостыўса: той зробыў собі зымлянку, той змастырыў на скорую руку прыстанышчэ дэ пуд дэрвім. Сіц., Стол. р. Прыехаў зь Мінска, сют-тут перакусіў на скорую руку і на рэчку. Сядзіць там у камарах рыбу ловіць, аддыхая. Сав., Стаўб. р. На, трохі зьеш на скорую руку і йдзі, бо ўжо ні рано, да поязда ні пасьпеяш. Гор., Стаўб. р. НАСКОЧЫЛА КАСА НА КАМЕНЬ. Гл. КАСА (нож) НА КАМЕНЬ (наскочыла, наскочыў). НАСТАВІЦЬ (навастрыць, натапырыць) ВУШЫ. Пільна прыслухоўвацца да чыёй гаворкі, слоў, услухоўвацца, слухаць. Ну чаго ты наставіў вушы, марш адгэтуль. А то, як стары, расьсеўся і патслухоўваяш тут, што старыя гавораць. Гор., Стаўб. р. Я яе баюся. Прыйдзя, натапырыць вушы, выведае ўсё, а потым уся вёска ведая, што ў міне ў хаці робіцца. Ас., Стаўб. р. Аня ганяя сьвіню з агарода, а яна (свіння) дурэя. Адбяжыцца трохі, наставіць вушы, дзе яна (Аня) паварочваяцца, і зноў наўцёкі. Гал., Стаўб. р. Седзімо мы, гаворым, а Алесьчын хлопчык — малы яшчэ, мо гаткоў сь сем ці восім — слухая як стары, навастрыў вушы. Каб ён гуляць пабех ці што,— сядзіць з бабамі. Сав., Стаўб. р. Чаго ты навастрыў вушы, гэто вецяр у вуглох шуміць, плача, як дзіця малоё. Гэто табе зь ніпрывычкі. Зал., Стаўб. р. НАСТАЎЛЯЦЬ НА ЛАД каго. Гл. НА ЛАД (на пуць) НАВЕСЦІ (наставіць) каго. НАСТАВІЦЬ РОГІ. Незадав. Скоса, злосна глядзець, непрыязна адносіцца да каго. Наставіць гэтыя рогі і маўчыць цэлу раніцу. А я ш маці, чы можно гэдак да маці быць?! Сав., Стаўб. р. НАСТАВІЦЬ ХІБОК. Гл. ХІБОК НАСТАВІЦЬ. НА СТАЛЕ ў каго, на чыім БЫЦЬ (знаходзіцца і інш.). Сталавацца, харчавацца ў каго. Яе сын быў у мае сястры на кварціры і быў на стале. Ульян., Сен. р. Прыехаў к нам аграном новы. Места яму ні знайшлоса, паставілі брыгадзірам, у Анюты Кудзёлкавае жыў і на стале быў. Гр., Слуц. р. А воны нэ годылыса на вашум столі? У вас жа молоко, а хліба колы б прынэслы, було б дорожый за квартыру. Бот., Пін. р. Хлопцы на хозяйчыному столі. Напэчэ блынув да наставыть молока, да й едять. Чух., Пін. р. НА СТАРАСЦЬ. У пажылым веку, на старыя гады. Добра мне на старасьць. Работы мала, дзеці вырасьлі,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 321 ▶