загінуць. Бяда ў міне: авечкі хварэюць. Была такая адна хароша, сыценькая, гляджу — нешто кволіцца. I цэгала, цэгала, a назаўтро бачу — німа, налажыла капытамі. Хал., Стаўб. p. Была ў міне кароўка, так, нічого, але старая. У калхос на мясо предала. То, можа, ужо на базу завезьлі яе, унучак, можа, ужо дзе навярнула капытамі, калі на базу павезьлі. Ас., Стаўб. р. НАЛАЖЫЦЬ (знайсці) ХАМУТ НА ШЫЮ. Празмерна абцяжарваць сябе або каго чым-небудзь, нажыдь клопат. От вы, цётко Олько, гаворыце абы-шчо. Чы ж вона одна вышла замуж? Усім жэ ж ні раней, то позьней, а трэбо наложыці гэтаго хомута на шыю. Шар., Пруж. р. Я ні хацела, кап яна за Колю йшла. Я казала, хай вучыцца. А як выўчыцца, дак хамут на сваю шыю знойдзя, гэто шчасьця хваціць. Гр., Слуц. р. Вот налажыў сабе хамут на шыю. Купіў матацыкл i ўвесь час корпаюся ў ім, нешто барахліць. Веч., Стаўб. р. НА ЛАСКАВБІМ ХЛЕБЕ. Жыць на ўтрыманні каго, на сродкі каго. Верціцца тая старушачка як уюн на скаварадзе. Хоча ш i зяцю дагадзіць, бо на яго ласкавым хлебі жыве, i каб дачку ні ўсердзіць, дачка ў нервы ўпаўшы, муштруя матку й мужыка. Hi дай бох, такой жызьні, як у яе. Сав., Стаўб. р. НА ЛЕС (на лужок) ГЛЕДЗЯЧЫ (гледзя). 1. Спакойна, мірна жыць. Даўней тут кругом былі лясы, i людзі жылі на лес гледзячы, ні войнаў тых ні бачылі, ніхто іх ні чапаў. Ж. Барок, Стаўб. p. 2. Без догляду, без бацькоўскай апекі (жыць). От, вырас (сын) на лес гледзячы, а цяпер позна ўжэ, не вернеш, як ні старайся, маці. Трудна яму будзе жыць на сьвеце. Кунц., Кл. р. 3. Расці, вырасці высокім (пра юнака ці дзяўчыну). Вырас твой Стась, Міхалова, на лес гледзячы, самы б'ольшы ў кампаніі стаіць. Якрас, як бацько, выкапаны бацячко. Сав., Стаўб. р. Гляджу на вашага хлопца i дзіўлюся: бацька й маці малыя, а ён вымахаў на лес гледзя, толькі худаваты. Сял., Маладз. р. Мае дзеўкі многа рэсьць (расці) ні будуць, балыпэя ні будуць, адно Ільлюша вымахаў, на Лужок (назва ляснога ўгоддзя) глядзя расьцець. Ляўк., Aptu. p. НА ЛІСІЦУ УЗЯЦЬ. Гл. БРАЦЬ НА ЛІСІЦУ (на шрубы). НА МАКАВА ЗЕРНЕ. Зусім, абсалютна (не даць, не зрабіць, не дапамагчы i інш.). Колы вона гучыласа два
Дадатковыя словы
большы
11 👁