Слоўнік беларускай народнай фразеалогіі (1972). Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі

 ◀  / 321  ▶ 
старому абычаю пакідалі грошы пра зяўзюлю. Эта ўвес-. ну першы рас як пачуяш, шта зяўзюля закукуя, трэба КІШЭНЯЮ трэсьці, каб грошы зьвінелі, дак будуць цэлы год грошы весьціса. Гр., Слуц. р. А братка, німа ж як усе грошы траціць, казалі. Трэба ш пра зяўзюлю пакінуць. Там жа. . НА ЗЯЩ ПАЙСЦІ. Гл. У ЗЯІДЯХ ЖЫЦЬ. НА КАЛЕНІ ПАДАЦЬ п ер ад кім. Гл. ПАДАЦЬ НА КАЛЕН! п е р а д кі м. НА КАРК САДЗЩЦА к а м у. Гл. СЯДЗЕЦЬ НА КАРКУ (на гарбу) к а г о, чыі м. СЕСЦІ НА КАРАК (на карк) к а г о, чый. НА КАРЭНЬЧЫКІ (даць). Жартаўл. Крыху, трошкі (маецца на ўвазе даць, прасіць крыху гарэлкі; карэньчыкі — настойка на карэннях аеру, валяр'яны i іншых лекавых раслін, якая прымяняецца ў народнай медыцыне як лякарства). Няма, хлопцы. Што няма, то няма. Вот засталося ўсяго толькі як на карэньчыкі, то ні дам, сабе, можа, калі трэба будзя. Сав., Старб. р. Як у нас расказвалі, жыла ўдава. Згаварыліся некія жулікі: «Падзем, у яе сала ест». Зайшоў адзін i будзя казаць: «Цётка, дайця на карэньчыкі». Пакуль яна даставала, пакуль адмервала, тры другія за кубелец сала i папёрлі агародамі. От як. Тат., Стаўб. p. НА КВАТЭРЫ СТАЯЦЬ у к а г о. Гл. СТАЯЦЬ НА КВАТЭРЫ ў к а г о. ■, НА КРАЙ СВЕТУ. Вельмі далёка (з'ехаць, заехаць). Чужыя дочкі бліска замуш павыходзяць нек, а гэта ш на край сьвету заехала, ужэ сем гадоў не бачыліся. Кунц., Кл. р. Г'оцкаго Міша на край сьвету заехаў, недзя на цаліне, А жыве, казаў бацько, добро. Брыгадзірам трактарнай брыгады. Далі ордзян Леніна. Вот табе й Міша, бачыш. Сав., Стаўб. р. Туды, у той Шчэцгн, трудно дабрацца, заехаў мой пляменьнік на край сьвету, пісьмаў ні піша. Там жа. Яе дзеці зьехалі ўсе на край сьвету: хто ў Польшч, хто на цаліну, адзін недзя ў Мшску на трактарным заводзя. Адна як колас у хаці сядзіць ціпер кабета. Гор., Стаўб. р. НАКРУЦТЦЬ (намыліць) ХВОСТ к а м у. Жартаўл. Насварыцца на кагоў зрабіць вымову каму, у грубай форме актывізаваць каго на выкананне чаго. Учоро спаткаў Ігналя, дак трохі накруціў хвост, што ня ходзіць на работу. Гал., Стаўб. р. Тдзі, прынясі дроў, а то бацько хвост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

валяряны, гоцкаго, зехаць
8 👁
 ◀  / 321  ▶