Н
НА АДВЕДЗІНЫ ХАДЗІЦЬ да каго. Гл. ХАДЗІЦЬ (пайсці, прыйсці) У АДВЕДЗІНЫ (у адведкі, у даведкі, у отведы) да каго.
НА АДЗІН КАПЫЛ. Падобны, аднолькавы, на адзін і той жа ўзор. Вот у гэтаго Стулы ўсе дзеці на адзін капыл: то неко крывоё, то сьляпавато, а глядзі, якія ўвішныя, дзе іх німа. І хітрыя. Веч., Стаўб. р. Мае мяккія (валёнкі), толька халявы шыракаватыя, халявы як хлявэ. Ні было ш чаго выбіраць, яны ўсе на адзін капыл зробляныя. Сав., Стаўб. р. Ні магу ніяк выбраць харошай касы. Некія ўсе на адзін капыл, ярундовыя. Жац., Стаўб. р. Хацела я купіць пару табурэтак у хату, пашла ў магазін, а Мішка-лавачнік і кажа: «Выбірайця, вунь стаяць». Паглядзела я, паглядзела — не наравяцца, некія нізграбныя, усе на адзін капыл некія. І ні купіла, так і прыцягнулася. Гор., Стаўб. р.
НА БОЖАЙ ПАСЦЕЛІ хто. Пры смерці. Матруна ш Какоцькава Нічыпарава моцна хвора, на божуй пасьцелі ўжэ. Кажуць, ужэ доўга ні працягне. Гр., Слуц. р. Палашка Астапчыкава памерла. Як напісалі Колю, шта маці на божуй пасьцелі, гэтака слаба, дак ён самалётам з Днепрапятроўску прыехаў, у Мінску машыну дактароў сабраў і прыехалі сюды. Ашчэ дваццаць уколаў далі, але не спасьлі. Там жа.
НА БОК. Недзе ў іншае месца, не па прызначэнні (прадаваць, збываць і інш.). Праўленё пастанавіла: цялята нельга прадаваць на бок, кантрактаваць у калхос трэба. А Стафан ведаў, што цялята нельга на бок прадаваць, а прадаў некаму раёўскаму дзяцьку, узяў сто семдзісят рублёў. Сав., Стаўб. р.
НАБРАХАЦЬ НА СВОЙ ХВОСТ. Асудж., незадав. Нагаварыць лішняга, што ў далейшым выкліча, пацягне за сабой кепскія вынікі для таго, хто гаварыў, нагаворваў. І наша ш жанчына, але сьвясь мела зь немцамі, удавала людзей. І набрахала на свой хвост. А посьлі стынна было. Упікалі ёй і службай, і за язык. Бял., Лаг. р. Вот брытко цяпер толькі, набрахаў там толькі на свой хвост, а што мне суседзям сказаць? Ас., Стаўб. р. Хай гаворыць, набрэша на свой хвост, што ні рада будзя. Сав., Стаўб. р.
НАБРАЦЦА ЯК ЖАБА (гразі). Асудж., абразл.
81 👁