прапаліць. Гал., Стаўб. р. Я за тыбэ лупаты гочыма нэ буду. Сім., Драгіч. р. Аднаму наказалі, прыехаў са Сьвержна (у сваты), а маці й кажа: «Кап ты без галавы хадзіла. Ты людзей запрасіла, а мне лыпай вачыма. Іх жа глядзець трэба, частаваць». Сав., Стаўб. р.
ЛЫТКІ СТУЛІЦЬ (злажыць). Недобразыч., зласл. Памерці. Зяць жа яе лыткі стуліў, чула? Гр., Слуц. р. Гэта ш Коля лыткі стуліў. Хто п сказаў: гэтакі здаравенны быў. Там жа. Я хвора-хвора. Дзьве нядзелі лежма ляжала, цымпяратура пат сорак была, чуць ужэ й лыткі ні стуліла. Там жа. Пасьмей толькі пайсьці гуляць, то ўжэ яг' дам, дак і лыткі зложыш. Там жа.
ЛЫТКІ ТРАСУЦЦА ў каго. Іран. Спалохацца, калаціцца са страху. Неяк скоро, як сабака гэты кручаны бегаў, ішла, ужо шшарэло, ад дачкі. Іду, й лыткі трасуцца. Баюсё, дальбох, Жэнячко, у бок баюсё глянуць. Падг., Кар. р. Нека халера зрабілася са мною. Як была малая, пайду куды хочаш. А цяпер, як цёмно — страшно. Іду ат сусеткі — лыткі трасуцца, хоць с хаты ні выхоць. Жац., Стаўб. р.
ЛЯЖАЦЬ ЗАДРАЎШЫ ГАЛАВУ (бараду). Асудж. Памерці, загінуць. Маня онь у саўхозі даяркай, палучаіць харашо, сто дваццаць у месіц, дзеці харашо учацца. А ён во ляжыць бораду задраўшы. Дурак і сьмерць яго дурацкая — на Дзень Пабеды засіліўся. Ульян., Сен. р. Прынёс трыста грам сьпірту, разьлілі на траёх і выпілі. Як выпілі, тут жа сьсінелі. Вызвалі скору помашч, а яны ўсе траёх ляжаць бараду задраўшы, усе мёртвыя. Во як бывая. Там жа.
ЛЯЖЫЦЬ КАЛОМ што. Незадав. Без патрэбы, лішні. Пабегла купіла шэсьць метраў. Прышла дамоў: «Ну што й та я купіла толькі шэсь метраў, эта ш мне толькі на пярыну». Пабегла і шчэ шэсь метраў узіла на насыпкі. І пярыну ні пашыла, і мацяр'ял колъм ляжыць. Тады ўвідзіла цьвяцістага прывязьлі ў капярацу, купіла на салхветку на стол і пакрывала на койку. І тое ляжыць колъм. Я късала: «Забірай, нашто яно ляжыць тут у мяне».— «Забяру, на дзьверы павешу». І ні бярэць, ляжыць колъм. Ляўк., Арш. р.
ЛЯПАЦЬ ЗАСТАЎКАЙ. Непаш. Гучна, без толку балбатаць, крычаць, сварыцца. Перастань ты ляпаць застаўкай, памаўчы троху, у вушах зьвініць ад яго г'авэнды. Раўч., Пух р.
86 👁