Старонка 140
◀ / 321 ▶
ЛЕЗЦІ ЯК СЛЯПЕЦ (муха) куды. Незадав. Дакучаць каму; назойліва ўмешвацца ў чые справы. Зайцэ лезуць як сьляпцэ ў садэ, усю кару паабгрызалі. Сав., Стаўб. р. Лезі ў вочы як муха, мазоліць мне вочы. Сял., Маладз. р. Атстань ты ад міне, лезя як сьляпец, рады німа. Жац., Стаўб. р. ЛЕЗЦІ (чапляцца) ЯК СМАЛА да каго. Незадав. Назойліва прыставаць, непакоіць, турбаваць каго. Лезеш як смала да міне, як прыстане с такім разгаворам. Сял., Маладз. р. А швагер як нап'ецца, то, ні дай ты бох, чапляяцца да каждаго як смала, гаворыць ярунду некую, гатко слухаць. Сав., Стаўб. р. Малы, а які нігодны — лезяш ў вочы як смала. Ідзі ўжо на двор, пагуляй трохі с хлопцамі! Гор., Стаўб. р. Прыходзіць рас тут адзін. Ну, садзіся. Пачаў нешто ўспамінаць, панімаяш: вот некалі я быў панам, много кароў меў, а ціпер рабі як усе. Ідзі ты, кажу, чалавеча, дадому, мне німа калі с табой г'авэндаць. А ён чапляяцца як смала: «А ты паслухай, а ці ты помніш». Ледзьвя с хаты выправадзіла. Жац., Стаўб. р. ЛЁГКАЯ РУКА, чыя, каго. Пра чалавека шчаслівага, удачлівага ў нейкай справе, пачынанні. А праўда, мама, давай я паеду зъ пъръсятамі. Можа мъя лёхкая рука і пъръсяты добрыя ўдадуцца. Ляўк., Арш. р. Муха (прозвішча) папёрла да Гайка паглядзець, што прывёс с Польшчы, можа лёхкая рука яе, будзя прадавацца хутка. Сав., Стаўб. р. ЛЁГКІ НА НАГУ (на хаду) хто. Мае спрыт у хадзьбе, здольны многа, усюды і доўга хадзіць. А сястрыца мая, німа здароўя ўжо хадзіць па гасьцях. Была некалі лёхкая на хаду, а цяпер села, сэрцо слабоё. Сав., Стаўб. р. Адаміха яшчэ лёхкая на нагу — і ў Стоўпцы пешшу зойдзя й прыйдзя. А дома яшчэ торф у хлеў носіць. Жац., Стаўб. р. Ужо ёсь зімляніка, ёсь чарніцы. Лясута (прозвішча) дасужая, лёхкая на нагу, абойдзіць увесь лес. Ульян., Сен. р. Зь Янінаю пайшлі ў грыбэ. То аблётала ўвесь лес, яна лёхкая на хаду. Гор., Стаўб. р. ЛЁГКІ (лягчэйшы) ХЛЕБ. Лёгкая праца, без лішняга напружання сіл. Бачыш, у калхоз ня йдзець, а ўсё стройкантора, СМУ (будаўніча-мантажнае ўпраўленне), аўтабаза, усё шукаіць лёхкага хлеба. Ульян., Сен. р. Нам з бацькам цяшка было, то хай дзеці разумней за
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 321 ▶