му, кап скарэй патхадзіцца, а с кім стрэняцца, будзя лады разводзіць, ніяк ні разойдуцца. Там жа.
ЛАЗЫ ДАЦЬ каму. Гл. ДАЦЬ ДУБЦА (лазы) каму. ДУБЧЫКА ДЖГАНУЦЬ каму. НАДАВАЦЬ ПАЛКІ каму.
ЛАМАЦЬ ГАЛАВУ. Думаць, шукаць выйсця, рашэння. Не ламі, сынок, галавы, лажыся спаць. Заўтра рана рошыш тую задачку. Кунц.,Кл. р. Цяпер дзяцько мог бы паехаць да сястры у Польшч, дак дзеці... Аднаму свадзьбу, тому кварціру ў горадзі наймі, думай бацько, ламай галаву, дзе ўзяць. Сав., Стаўб. р. Што ты галаву ломіш? Хочаш так паехаць, то паедзь. Ці я цябе ні пускаю? Гор., Стаўб. р. Матка ціпер галаву ламая, што рабіць? Брытко перад людзьмі з гэтым хлопцам, так абняславіць род. Ас., Стаўб. р. Што ты адна ламаяш галаву. Пачакай, прыдзя Андрэй і разам падумаяце, ці ехаць у той Нясьвіш. Раёў., Стаўб. р.
ЛАМАЦЬ (заламаць) РУКІ. Крычаць, моцна плакаць, лемантаваць. А Петрусіха, бедная, з гора, з роспачы валасэ на сабе рвала, ламала рукі, як дачулася пра няшчасьцё. Так перажывала, так перажывала! Жац., Стаўб. р. Міхашча бегала па вёсцы растрэпаная, рукі заламаўшы, калі дачулася пра сьмерць. Сав., Стаўб. р. Як забіралі майго мужыка, ото я наплакалася, бо ведала, што на горо ён мяне пакідае. Конь ні слухая, а араць трэба, а дзеці саўсім маленькія. Заламала рукі, крычала, па полі ходзячы, што гэто за долю я маю, як я спраўлюся адна. Там жа.
ЛАПЕКА НА ЛАПЕКУ. ЛАТА НА ЛАЦЕ. ЛАПІК НА ЛАПІК. Зношаная, уся на латах, зусім парваная (вопратка, сукенка, паліто і г. д.). Ён увесь век лямцы насіў лапекі на лапеках, усе лата і лата. А цяпер от ні аднае лапіны, ні аднаго лапіка. Гр., Слуц. р. Цяпер зайдзі ў магазін, якое хочаш (крамы). А даўней так бедна адзяваліса, трэсьлі лахманамі парванымі, залаплянымі, шта лапека на лапеку і голэ цела сьвіціцца. Там жа. Адзеня добраго ні было, дзе яго возьмяш. Хадзілі ў касьцюмчыках лата на лаці, бо ні было. Гор., Стаўб. р. Трэба кажушок пашыць. Старыя кажухі ўжо лата на лаці, а я так прывыкла да кажуха, ні выйсьці на двор у холат. Жац., Стаўб. р. Абдзёрку (зрэбнае палатно) выччыш таўсьцей, як ільлянае палатно, пашыіш штаны і носіш, луччых ня было. Ногі паськіпаюць ат марозу, кроў цур
81 👁