КРОУ ПАПСАВАЦЬ к а м у. Гл. КРОУ ПСАВАДЬ (папсаваць, порціць, папорціць) ка му. ' КРОУ ПОРЦЩЬ каму. Гл. КРОУ ПСАВАДЬ (папсаваць, порціць, папорціць) к а м у. КРОУ ПСАВАДЬ (папсаваць, порціць, папорціць) ка му. Нерваваць, непак.оіць каго. Схадзіў бы ты, ўнучак, на рэчку, таўчэсься пад рукамі цэлую раніцу, кроў псуеш мне. Ідзі, ідзі, там ужо хлопцы купаюцца. Сав., Стаўб. р. Прыець ты калі, трэба плата падняць. А то колькі мне куры кр'Ьіві папсавалі за весну! Рады ад іх німа, ні адагнацца. Лезуць на Марусіно полё, грабуцца, а яна ні любіць. Жац., Стауб. p. Hi будзя ён (сын) мне кроў порціць. Хай едзя сабе да першай (жонкі) й жыве. А я тут зь людзьм-і ні прападу. Гор.,Стаўб. р. Гэто ш прыбраў да рук хату, гаспадарку, а дабра колька, а ўсяго. Ну я й надумала: застануся ў Міхася, хай мне ні порціць кроў. Каг., Лід. р. «Мама,— кажа,— пераяжджай i жыві ў міне. Ен — гэта ш страшна падумаць! — табе, кажа, i так кроў усю папорціў». Там уса. КРОУ ССАЦЬ з ка г о. Гл. ССАЦЬ КРОУ з ка г о. КРОШАЧКІ ПАБРАЦЬ чые, каго. Гл. ПАЗБІРАЦЬ (пабраць) КРОШАЧКГчые, ка г о. ' КРОШАЧКІ ПАЗБІРАЦЬ чые, к аг о. Гл. ПАЗБІРАЦЬ (пабраць) КРОШАЧКІ чые, ка г о. КРУГОМ ПАЛЬЦА АБВЕСЦІ ка г о. Гл. АБВЕСЦІ КРУГОМ ПАЛЬЦА ка г о. КРУЦЩДА ЯК БЕЛКА У КАЛЯСЕ. Быць заўсёды занятым, у няспынным клопзце, мець многа розных спраў. А колькі работы некалісь было! Ноччу коніка пасьціць, а дзяншу цэлаю араць, касіць, малаціць. Дзеткі маленькія, восім іх было ў мяне. Вот i круціўся як белка ў калясе. Януш., Лаг. p. КРУДІДЬ МАЗГАМІ. Думаць, меркаваць, разважаць. Паступала, паступала, але нічого ні вышло, дома сядзіць. Думай цяпербацько, круці мазг'амі, куды ўперці дачку. Ас., Стаўб. p. Недзя закінуўсё венік, шукаю-шукаю й ні знайду ніяк. Кап ты згарэло, цяпер круці мазг'амі, дзе ён ляжыць i сьмяецца. Сав., Стаўб. p. Hi ведаю, ці паехаць у Стоўпцы, ці можа ў нашум магазіні купіцца. Добро было п купіць (ложка), але круці мазг'амі, дзе тых грошай набрацца на ўсё. Веч., Стаўб. p. КРУДІЦЬ НОСАМ. Гл. НОСАМ КРУЦІЦЬ. КРУЦІЦЬ СВЕТАМ. Асудж. Хітраваць, робячы не
Дадатковыя словы
крьіві
9 👁