Старонка 130
◀ / 321 ▶
ці, ведаюць, што яна дурнаватая, недапечаная трохі. Ас., Стаўб. р. КЛАСЦІСЯ (заходзіцца, падрывацца, парвацца, пэнкаць, дайсці, залягацца) АД (са) СМЕХУ. Гучна, нястрымна смяяцца, смяяцца да знямогі. Прышлі ў тую бальніцу: «А дзе ты сьпіш, дзядуня? Ці мяккая ў цябе пасьцель? А хто табе вядро нясе?» То ўсе, хто там быў у той бальніцы, клаліся са сьмеху, падрываліся са сьмеху. Марх., Стаўб. р. Я ўчора ў Слонімі бачыла дзеўку модну. Каб яе да нас пусьцілі, то людзі дайшлі п са сьмеху. Косы чырвоныя як страха стаяць, пазнохці брандзовыя аж гараць. Ды кап хоць адно на руках, а то й на нагах! Востр., Зельв. р. От сьмяхата была, аш пэнкаў ат сьмеху. Пр., Стаўб. р. Паехалі па пясок. Узялі каляску. Едзем. А во зьехаў мяшок. І як сталі дзеці сьмяяцца, і я сьмяялася спачатку. А тады зло неко, кажу: «Памажы ўсьцягнуць!» А яны аш пэнкаюць ат сьмеху. Сав., Стаўб. р. Позно прышла с кіно. Неко харошо было, сьмешно. Многія заходзіліся са сьмеху. Ото папарагаталі. Гор., Стаўб. р. Моціна матка — тъкая баба сьмішная. Як станіць расказаваць, парвесься ат сьмеху, аткуль у яе бярэцца. Ляўк., Арш. р. І ўсе, хто тут быў, аж заходзяцца ат сьмеху. Гр., Слуц. р. Прыехала пад Новы год дачка на два дні, залезла з бацькам на печ і рэжуцца (дурэюць). Аж заходзяцца ат сьмеху. Стары мушчына, а як маленькі. Сав., Стаўб. р. Дзеці налавілі маленькіх карасікаў у баюрынах, укінулі ў трохлітровік і паставілі на г'анку, а кошка скрадзяцца і хап рыпку лапаю. А ім сьмешно, ат сьмеху заходзяцца. Там жа. Падышоў рас Аньцік Прус пад нас і як пачаў некія аніг'доты расказваць — клаліся са сьмеху на полі. Жац., Стаўб. р. Ні выдзержаў Бадоўскі (кпінаў) і скінуў Максіма. Той упаў, нагамі трасе і ат сьмеху аж заходзіцца: «Ой, люццы добрые, первы раз у жыцьці на панові покатаўса». Мур., Пруж. р. У калхозе калі пасядам есьці да як пачнуць жанкі расказваць абы-што, то аж залягаямся ат сьмеху. В. Рож., Сал. р. КЛЁЦКІ З ДУШАМІ. Клёцкі з начынкай. Старкуюць, зьдзяруць бульбу, выціснуць, наробюць клёцак з душамі — зь мясам ці ш чым,— бальшыя, укусныя, начыненыя мясам ці чым, жараныя ў тлушчы. Бяльм., Брасл. р. КЛІНЫ ПАДБІВАЦЬ пад каго. Шукаць спосабы да прымірэння, імкнуцца выклікаць прыхільнасць да сябе. Трэба нек пат сястру кліны падбіваць, ці так
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 321 ▶