Шарк. р. — Шаркаўшчынскі раён Об. — Обаль Ед. — Еды Шчуч. р. — Шчучынскі раён Шум. р. — Шумілінскі раён Карп. — Карпейчыкі Аўтары лічаць сваім абавязкам выказаць шчырую падзяку членам кафедры беларускай мовы Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна, членам кафедры беларускай і рускай мовы Гомельскага дзяржаўнага універсітэта, кандыдату філалагічных навук дацэнту І. К. Германовічу за заўвагі і рэкамендацыі, накіраваныя на паляпшэнне гэтай кнігі. А АБ АДНЫМ МАЛАКУ (гурку, шчаўлю і інш.). Пераважна нейкай адной ежай, стравай (жывіцца, харчавацца). Дзіця аб адным малаку жывець. Ульян., Сен. р. Аб адным малацэ косу ні пацягняш, трэ й скораму ўкусіць. Вяліч., Сал. р. Зяць вельмі ш любіць гуркі салоныя с картоплямі есьці, дак і сюды (да цешчы) як прыедзя, усе патстаўляюць (гуркі). А я кажу: «Вы п каўбасы палажылі да яшчэ сяго-таго смачнаго. Што той гурок! Аб адном гурку добр ня будзяш». Гр., Слуц. р. Ціпер я нікому ні шкадую ні хлеба, ні бульбачкі. Як падумаю, як стрэдалі, гэльдалі посьля вайны! Аб адном шчаўлю жылі, думала, ніколі не выб'юся зь ністачы. Ляўк., Арш. р. АБВЕСЦІ КРУГОМ ПАЛЬЦА к а г о. Умела ашукаць, падмануць каго. Гэтыя Соніны (дзеці) ўсе хітрыя. Як бачыш пагавораць, пагавораць, абрахуюцца, каго абвесці кругом пальца, а потым ходзяць па сяле і рагочуць як коні. Ст. Се., Стаўб. р. Рас прышоў да нас цыган. Дай, кажа, сьвечку грамнічную. Наліў у шклянку вады, запаліў сьвечку, паставіў сьвечку — а во ўжо чэрві. Гэта, кажа, твае няпрыяцелі. А сам усе на куфар паглядая. Я дагадалася, што хоча кругом пальца абвесьці, абабраць нас хоча. Пр., Стаўб. р. АБ'ЕСЦІ (аб'ядаць, пааб'ядаць) ВУШЫ к а м у. Незадав. Моцна надакучыць, апрыкрыць каму. Вой, вой, йдзі ты пат халеру! За вечар аб'еў вушы, пляцеш абышто. Зал., Стаўб. р. Мая сваха ў Стараселі напуская жыўёла і мучыць жыўёлу. Карміць німа чым, а пакінула карову, цялушку, цяля, двоя сьвіней. А курэй, а качкі! А ўсе ш карміць трэба! Яны ёй аб'ядзяць вушы. Гр., Слуц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
140 👁