Старонка 119
◀ / 321 ▶
I І ВУХАМ НЕ ВЯДЗЕ. Не турбуецца, не прымаецца, не звяртае ўвагі. Жонка хварэя, ныя, а муж і вухам не вядзе, не прымаецца, зрабіўся поўны, чырвоняньк. Шосты дзісятак мушчыну, а йдзе як семнаццацігадовы, ні сыдзясься зь ім. Сав., Стаўб. р. І ГОЛАМУ ЗА ПАЗУХУ. Жартаўл. Крыху, невялікая колькасць. Насадзіла морківі, будзя й голаму за пазуху. Тут радок, бачыш, узышла як шчотка, і там, у гароччыку, радкоў са тры. Але клопат будзя, колькі нарасьце. Гр., Слуц. р. От друго хваліцца, шта было ўсяго, а людзі ж ведаюць, шта нічога ў яго ні было, трасца там толькі й кіпела ў гаршку, дак у бяседзя й падзьдзеня, шта было й голаму за пазуху ў цябе. Эта старая прымаўка абазначала, што ў чалавека нічога німа, што ён бедны саўсім, ба што можна палажыць голаму за пазуху. Там жа. І ДУХ ПРАСТЫЎ к а г о. Гл. І СЛЕД (дух) ПРАСТЫЎ (застыў) к а г о. І ЗАВАДУ НЯМА. Зусім няма. Тутака тоі рыбы й заваду німа, а ты прэсься, чорт ведая чаго, на тую рэчку. Сав., Стаўб. р. Даўней, як была мельніца, і ў нас рыбы много было. Рукамі лавілі, карпы, што сьвіня, плавалі, шчупаке капошацца. А цяпер спусьцілі возяра, мельніца ні работая, рыбы й заваду німа. Там жа. У мяне ш курэй німа. Выдахлі. Было шаснаццаць штук, і заваду нават німа. Пр., Стаўб. р. Мне Алік казаў, што тых грыбоў яшчэ й заваду німа. То можа й ні паедзяш сягоньні. Гал., Стаўб. р. І МАЛЫ І СТАРЫ. Усе без выключэння, усе без разбору. Ныколы нэ забуду, ек пэршы раз побачыла самолёта! А він прылэтыв у нашэ сэло по някого нэгожого (хворага). То й малэ й старэ споўзало поглэділо, як такэ важкэ полэтыть дэй нэ ўпадэ. Альг., Стол. р. Атступалі немцы, от страшно было. Усе людзі — і малы й стары — сядзяць у алешніку. А каровы равуць, авечкі бляюць. От страшно. Сав., Стаўб. р. І (а) НІ БЛІЗКА. Нізавошто, ні ў якім разе, зусім не, ніколькі. Мой Сярожа есь казінае малако, а Зіна — і ні бліска! Ні хоча. Гр., Слуц. р. Што за сьвіня ўрэдныя. Уліеш, німа, кап хваталі, але рэткае сап'юць, сап'юць, а гушчу і ні бліска. Кап жа добра елі, прыбывалі п, былі п сытыя. Пр., Стаўб. р. Ідзі, кажу, да нас, пагуляяш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 321 ▶