ЗВЯЗАЦЬ РУКІ кі м, ч ы м. Пазбаўлены магчымасці свабодна дзейнічаць. Машына йдзе, сеньнікоў (грабцоў) павязе на сенажаць. Хочуць кончыць сёньня сена, а то зьвязаныя рукі, клапоты з гэтым сенам. Пр., Стаўб. p. Я часто прыягджала п да вас, а дома* як? Hi паляно, ні кормляно. О, кап было ат каго! Зьвязала рукі гаспадаркай, якая там гаспадарка, а ні прыедзяш. Сав., Стаўб. р. Каб вы калі ў кіне пабылі ці ў ціатры якія, як я прыеду. Не. От, усё работа й работа, рукі ў вас зьвязаны гэтаю работаю заўсюды. Там жа. Hi выйдзяш нікуды: зьвязаны рукі дзецьмі, ні вон з хаты. Гор., Стаўб. p. ЗВЯРНУЦЬ ГОРЫ. Гл. ГОРЫ ЗВЯРНУЦЬ. 3 ГАЛАВЫ НЕ ВЫХОДЗІЦЬ хто, што. Трывожыцца., непакоіцца, ні на хвілінку не забывацца. Од роду ў ii на гоковы (воку) більмо було, a знаітэ, шо гэто значило— у діўчыны да шэ й гочы ны ў порадку. Ганьба назаўждэ. Подумалы мы з старым да рышылы до дохторіў звозыты. Поіхалы воны, a ў мынэ з головы ны выходыть, як там вона. Заточ., Драгіч. p. Нахадзілася па леся за дзень, а дачка з галавы ні выходзіць, бачу перат вачмі. Жац., Стаўб. р. У міне з галавы ні выходзіць, як гэто яны зойдудь на пояст, такая бура на дварэ, мяцеліца, сьвету ні відадь. Сав., Стаўб. р. 3 ГОЛЫМ! РУ KAMI. Гл. 3 ПУСТЫМІ (голымі) РУK A M I. 3 ГЛУЗДУ З 'ЕХАЦЬ. Звар'яцець, крануцца з розуму. А за што гэта ён яе так лупцаваў, сьлінкач гэты няўдалы? Ці ён з глузду з'ехаў, ці можа сьвякроў, прайдоха гэтая, чаго нагаварыла? Любч., Навагр. р. ЦІ ты, чалавеча, з глузду з'ехаў, што ў такую цемру пойдзяш нанач гледзячы? Лставайся, на чу ii! Гор., Стаўб. р. ЗГРЭБЦІ У ЛАПУ што. Незадав., асудж. Узяць. Прывёз раз мне торфу* паслухаў. Запрасіла зайці (у хату), паставіла паўлітру i траячку палажыла. Выжлукціў, панімаяш, тую паўлітру адзін, я ні падыходзіла нават, траячку згроп у лапу й добро сабе. Шапку на голаў i: «Да сьвіданя, цётка». Жац., Стаўб. p. ЗДАРОУЕ ВЫНЯЦЬ (дастаць) ка му. Захварэдь, занядужаць праз каго, што. Дзеці мне здароўе вынялі, а цяпер ніхто не ўкладзець. Ульян., Сен. р. Ей здароўе дзеці вынялі. Кап вы ведалі, якія нігодныя, ніпаслушныя. Сав., Стаўб. p. Кап вы падохлі, кап вы! Як праз вас мне суседзі здароўе вынялі. Акыш, кап вы павыдыхалі
Дадатковыя словы
гбковы, зваряцець, зехаў
19 👁