ЯК МЫШОК (сыдіты). Вельмі ціха, бясшумна. Я там голосу ны мала, сыділа як мышок. ЯК МЫШЫ РУДЫЙІ (погынуты), іран. Вельмі хутка. Быз мэнэ погынулы б як мышы рудыйі. ЯК НА ВОДІ ЗМЫВСЯ, іран. Нехта бясследна знік. Алэ як на воді звывся. Мы пошчыталы, шо жакы повіз ставыты. ЯК НЫТОЧКА. Вельмі худы. Я зара як ныточка, такая худая стала. ЯК ОДНА ХАТА (жыты). Дружна, адзінадушна, дзелячыся усім пароўну. Оны жывуть як одна хата. Одэн до одного ходять за всім. ЯК ОКО (воды). Поўна. Як воко воды на городы. ЯК ОЧМАНА (ходыты), неадабр. Хутка, надакучліва. Той півэнь як очмана ходыть. ЯК ОШПАРОНА (бігаты). У розных накірунках, вельмі хутка. Хватыло біднынькыйі, бігала як ошпарона. ЯК ПО МАСЛЫ (буты). Вельмі добра, забяспечана, прывольна. Ты прывыкла, шоб всё було добрэ, як по маслы. ЯК ПОЛІННЕ. Не падымаючыся, нерухома. Лыжеть по очырыді як полінне. Вжэ дысь той грыб ны вылызэ з нашыйі хаты. ЯК ПРЫКОВАНА. Нерухома. Чы думала, шо буду як прыкована сыдіты дома! ЯК ПУДАЛО (ходыты), неадабр. Дрэнна апрануты. Ходыть як пудало, в лахманах. ЯК ПЯТЬ КАПЕЁК (буты). Вельмі чысты. Вжэ баба будэ як пять капеёк, така чыста. ЯК РУКОЮ ЗНЯЛО. Нехта адразу адчуў палёгку, пазбавіўся хваробы. Ото-то врач! Він мэнэ вылічыв за одэн дэнь. Як выпысав таблеток, як рукою зняло. ЯК РЫМІНЬ (загуснуты). Вельмі моцна. Рыба загусла як рымінь. ЯК САЛО. Вельмі брудны. Як сало куртка, така гразнюча. ЯК СКЛЕНКА. Вельмі чысты. Хата як скленка. ЯК СКЛЕНКУ (выполоты). Вельмі чыста. Выполола города як скленку. ЯК СЛОТА ДО ВОЗА (прыколупатыся), неадабр. Без прычыны. Чого ты прыколупався як слота до воза!? ЯК СЛОТА НЫГОДЯНА (вчыпытыся), іран. Вельмі. Вчыпывся до того грыба як слота ныгодяна. ЯК СТЫНА (росты). Густы, вялікі (пра расліны). Всё росло як стына в Прыамур'йі. ЯК СЫМ (сыдіты), іран. Моўчкі. Як сым сыдів, ны с кым ны говорыв. ЯК ТІЛО БЫЗ ДУШІ (ходыты), неадабр. Без настрою, вельмі сумны. Цілюськый дэнь ходыть як тіло быз душі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁