ОЧЫЗАВ'ЕЗУВАТЫ каму, неадабр. Станавіцца абузай для каго-н.,
рабіць чыё-н. жыццё бязрадасным. Нашо було выходыты за той замуж,
очы зав'езуваты кому, як хвора.
ОЧЫЗАСЫПАТЫ. Надакучаць каму-н. Куры голодныйі, очы
засыпають.
П
ПОЙТЫНАВІТЁР. Бясследна знікнуць. Вся пенсія моя пошла на вітёр.
ПОЙТЫНАДЫРЕВЫЙКОШЫЛЁК. Прапасці, бясследна знікнуць.
Грошы тыйі пошлы на дыревый кошылёк.
ПАРХЫЗЛІЗЛЫ ў каго. Хто-н. вельмі замучыўся, апынуўся ў
надзвычай цяжкім, безвыходным становішчы. А то він бы там сам
постройів хату, пархы злізлы б.
ПАРХЫНАПАДУТЬ. Хто-н. вельмі замучыцца, абяссіліць, занепадзе.
У тэбэ пархы нападуть, як ты всё тое почытаеш.
ПОСІЙІДНІ. Дагэтуль.
ПОДКЫДАТЫНОГАМЫ каго, асудж. Здзекавацца, глуміцца з каго-н.
Вжэ хватыть подкыдаты ногамы мынэ!
ПОДНЕТЫХАЙ. Моцна раскрычацца, адмаўляючыся ад чаго-н.
ПОКАЗУВАТЫБЗІКЫ. Капрызіць, упарціцца. Каждый пырыд тобою
бзікы показуе.
Рабіць што-н. незвычайнае. І чого ты
тут показуеш выбрыкы!?
ПОМЫТЫРУКЫ ад чаго. Пазбавіцца чаго-н. Оть як бувае. Прышла
она, а діты рідні од всёго помылы рукы.
ПОСТУКАТЫКУЛАКАМЫ. Папапрацаваць, папарупіцца. Трэба було
батьковы постукаты кулакамы, шоб постройіты хату.
ПОСЫРІДДЕДЬКОВА. Днём. Мытыся дурыть посырід дедькова.
ПРАМЫМІОДКРЫТЫМЯЗЫКОМ (сказаты). Не хаваючыся,
адкрыта. Я сказала прамым і одкрытым языком, шо ныкуды ны піду.
ПРОБЫВАТЫДУШУ каму. Моцна хваляваць каго-н., дакучаючы
чым-н. непрыемным. Такый холод, а він быз шепкы. Хватыть мні
пробываты душу.
ПРЫМІСЦЫ (жыты). Разам. Колысь діты жылы з батькамы пры
місцы.
ПРЫСОБІ. Пад рукой, блізка. Шоб то капейкы пры собі ны було…
ПРЫЙТЫСЯДОСПОДОБЫ. Спадабацца. А бабы боршч прыйшовся
до сподобы
Дадатковыя словы
заве, завезуваты
8 👁