ФРАЗЕАЛАГІЧНЫСЛОЎНІК А АЖНІКУДЫ. Не (пайду). Шэ піду я тылушку пойіты, аж нікуды! АЛЬБЫРОГЫ. Вельмі вялікі. Картошка вырос альбы рогы. АЛЯРПОДНЕТЫ, неадабр. Раскрычацца. І чого аляр поднев? Б БОКЫЛАТАТЫ каму. Сурова распраўляцца з кім-н., біць каго-н. Трэба, шоб кажній дэнь бокы латалы тобі. БУЙДУСПЛЫСТЫ. Выдумаць, схлусіць. То хтось буйду сплів, ныправду. БУКСЫДАТЫ каго. Набіць, адлупцаваць каго-н. Як батько дасць буксы, то мусыш прызнатыся. БЫЗКОНЦЕІБЫЗМІРЫ. Пастаянна, увесь час. Ходыш і ходыш быз конце і быз міры по тэму хозяйству. БЫЗТОЛКУ. Проста так, без прычыны. Чого звоныш быз толку? БЫТЫСЯЯКРЫБАОБВОДУ. Без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты. Як тыко ейі тежко, б'ецця як рыба об воду. БЭЗКОНЦЯ. Вельмі, надзвычай. Шо оны хочуть од тэйі людыны! Бэз конця робоча. В ВБІЖКЫ. Вельмі хутка. Лэдь догнала тую Катю. Бігла в біжкы. ВБУРУ. Невядома куды. Ідуть в буру тыйі тылета. ВГОРЛОЗАКЫДАТЫ. Піць спіртное. Хай помэншэ в горло закыдае. ВГРОБВГАНЕТЫ каго. Даводзіць да смерці каго-н. Тое стіранне зымою в гроб вганее. ВЗАХЛЁБЫ. Вельмі моцна. Як я смыелася зь ёго, просто в захлёбы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецця
11 👁