РУВЧЕК, м., перан. Рубец ад раны. Такый рувчек на нозі остався после
операцыйі.
РЫВНЫЙ, прым. Поўны, роўны. Здорова Оля. Рукы ў ейі такыйі рівныйі.
РЫЗАНЫНА, ж. Разьба. Шоб тыко ны було рызаныны.
ЗЫКА, ж. Размова. Тобі рызыкы ны трэба маты, ны любыш
говорыты.
РЫЗЫКАНТ, м. Чалавек, які вельмі любіць гутарыць. Максым такый
рызыкант був, і Явдоська любыла поговорыты.
РЫПАТЫСЯ, незак. Рыпацца; намагацца, старацца пайсці куды-н.,
зрабіць што-н. Ны рыпайся в такый мороз ныкуды; Хыба в медінстітут
можна рыпатыся с такымы оцэнкамы.
РЫШТУВАТЫСЯ, незак. Непакоіцца, не знаходзіць месца. Сёння баба
цілый дэнь рыштуецця, ны мае спокою. Дысь жывіт розболівся; Тылушка
рыштуецця, бо тыле одкынулы.
РЫШЫТНЕК, м. Стары грыб. Алэ дысь одны рышытнякы ростуть. Ны
одного молодого грыбка ны нашла.
, н., неадабр. Чалавек з гучным голасам. Ой то голосный!
Якоесь рэпэто!
С
НА, ж., зборн. Садавіна. У вас такая хорошая садовына.
САМЭ, часц. Якраз. Самэ як картошку пырыбыраты, ты будэш
робыты.
Х, м. Сват. С тэбэ буў бы добрый сватух.
СВОЙІТЫСЯ, незак. Своіцца. Вжэ Макару тныкы ны хочуть з вамы
свойітыся.
СВЫНЕТА, мн. Парасяты. Як бы то мні купыты малэнькыйі свынета.
СВЫРШЧОК, м., іран., перан. Малы і худы чалавек. Такый свыршчок
скрізь вспіе.
СВЫТАТЫ, незак., безасаб. Світаць. Вжэ, мусыть, свытае.
СВЫТЫТЫ што, незак. Свяціць што-н. Цілу ныч свытылы свічку. Так
грыміло!
СВЯДІТЫ, незак. Свярбець. Так свядыть тая рана.
СЁЙ, займ. Гэты. Сёй місяць вэльмы мокрый.
СІМІНЫСТЫЙ, прым. Рознакаляровы. Якая хороша тая сіміныста
курочка!
СІСТЫ, зак., перан. Сесці, збегчыся, паменшыцца ад вільгаці. Зусім сів
свэдэр посля сціркы.
СКАРАННЕ, н. Кара. Якоесь скаранне, а ны літо.
СКАРБУНЬКА, ж. Скарбонка. На тобі дэсять тысяч. Купыш свічкы і в
скарбуньку кыныш
6 👁