ПРЫЛАВОК, м. Прылавак; асобы стол у магазіне, які служыць для продажу з яго тавараў, прадуктаў. А шо ш то за діло, шо він по-за прылавком ходыть. ПРЫЛЭНУТЫ, зак. Прыехаць, прыйсці. Хутко внукы прылэнуть. Будэ вжэ роботы. ПРЫЛЮДНЫЙ, прым. Ветлівы, прыемны. Такая прылюдна бабочка, прыятна. ПРЫМАЗАТЫСЯ, зак. Падласціцца да каго-н. з карыслівымі мэтамі; прымазацца. Она вміе прымазатыся до бабы. ПРЫМЫЛЫТЫСЯ, зак. Прымазацца да каго-н, увайсці ў давер. Трэба якось прымылытыся, шоб она дала квокту ху. ПРЫНУДЫТЫСЯ, зак. Прымусіць сябе выконваць непрыемную працу. Прынудься і быры якыйі е егоды. ТЫ да каго, незак. Увесь час быць каля каго-н., дагаджаць каму-н. Так прыпадае до того дытетка. ПРЫПАНАСАТЫСЯ, зак. Захацецца. Шо прыпанасыцця, тое і робыть. ПРЫПАРЫТЫСЯ, зак. Спыніцца. Ныма егод, ныма дэ прыпарытыся. ПРЫПАСУВАТЫ каго, незак. Папасвіць дадаткова. Нам трэба будэ прыпасуваты тёлочку. каму, зак., безасаб. Захацецца. Якраз сённе прыпасувало тобі йіхаты. ПРЫПЛЕШЧОНЫЙ, прым. Нявостры, прыплюснуты. Ныс у матыра буў прыплешчоный. ПРЫПЛОШЧЫТЫСЯ, зак. Прыціснуцца. А собака злякаўся, прыплошчыўся до плота. ПРЫПРАНУТЫ¹ каго, зак. Памыць каго-н., апрануць у чыстую вопратку. Трэба, бабо, вас трохы прыпрануты, помыты. ПРЫПРАНУТЫ² што, зак. Схаваць, пакласці ў іншае месца. Она возьмэ прыпранэ той сахар; Прыпраны-но грошы, шоб оны ны пырыкыдалыся. ПРЫРОВНЕТЫ з кім, зак. Параўнаць з кім-н. Хыба Сашу прыровнейіш с кымся. Богатый чоловік. ПРЫРОДНЫЙ, прым. Карэнны. Прыродных людэй вэльмы мало осталось в сылі. ПРЫСАТКОВАТЫЙ, прым. Прысадзісты; невысокага росту, але шыракаплечы, моцнага складу. Батько буў у йіх такый прысатковатый. ПРЫСКАЛЮВАТЫ што, незак. Прышчурваць, прыскальваць што-н. То Оля так прыскалюе око. ПРЫСКІБАТЫСЯ да каго, зак. Прычапіцца да каго-н. Дэсь прыскібався до ейі, прычыпывся. ПРЫСКЫТАТЫСЯ, зак. Прыйсці ці прыехаць адкуль-н. Ны знаю, скіль она прыскыталася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁