КОВЭРАТЫСЯ, незак. Марудна рухацца, працаваць. Думалося, хай шэ ковэраецця в своейі хаты. КОЗЫРЫТЫСЯ, незак. Ганарыцца. Чого шэ він козырыцця? КОЛОШКАТЫ каго, незак. Чапаць каго-н. Хай спыть. Ны будэм ейі колошкаты. КОЛЫ, часц. Але ж. Колы і Андрій ны прыдэ. КОЛЫДДЕ, н., зборн. Калоды. Хыба то дрова… Рубав колыдде. ШКА, ж. Мошка. Закрый-но хліб, бо тыйі комашкы лізуть. КОПОШНЕ, аг., неадабр. Марудлівы чалавек. То якаясь копошне! Сыдыть в хаты по цілых днёх і копошыцця. КОРЫТЫСЯ, незак. Карыцца, падпарадкоўвацца чыёй-н. сіле, уладзе. Она корыцця: шо скажуть, тое робыть. КОСАР, м. Касец. О, якый косар у мэнэ е! Антошка! Внучок мій! КОСТОМАХА, ж. Костка. Костомаха куреча варылася, то й смашный боршч. КОТРЫЙ, займ. Каторы. Котра з вас пойідэ на город? КРАЙ, прысл. Вельмі. А тобі тая машына край трэба? КРАПНУТЫ, зак. Праліцца ў вялікай колькасці за малы час. Такый дошч крапнуў! КРЕЖ, м. Паясніца. Ой то вытялася. Так креж болыть. КРУЗ, прыназ. з В скл. Выражае аб'ектныя адносіны. Круз окно так сонцэ пычэ. КРУТАВЫНА, ж. Завіруха, ветранае надвор'е. На дворі такая крутавына, ліпш носа ны высовваты. Крутыть, вэртыть, мотае… КРУТОГОЛОВ, м., неадабр. Хуткі, вёрткі чалавек. Алэ й крутоголов, тыко крутыть головою. КРУЧОНЫЙ, прым., перан. Нясталы, несур'ёзны. Страшно за ёго замуж іты, такый кручоный. КРЫКІШКА, аг., іран., м., іран. Каржакаваты, дужы чалавек. Кормы-но тую свою крыкішку; І то такая крыкота захворіла! Хто б міг подуматы, шчо він хворый; Шо такэму крыкутію ворочаты хозяйством?! КУБАЛО, н., зневаж. Марудлівы чалавек. Якоесь кубало. Ныколы завчесу ны собырэцця. КУЗАКА, ж. Казяўка, кузурка. Літом всяку кузаку можна побачыты. КУЗКА, ж. Насякомае (муха, авадзень і інш.). Тежко зара пасты, бо кузка всяка кусайіцця. КУЗЫХАЙЛО, н. Хворы чалавек. Такое вжэ кузыхайло, хворіе й хворіе. КУЛЬШЫ, мн. Косці. Тыко тыйі кульшы, такая худая. КУПОВАНЫЙ, дзеепрым. Куплены. То купована пре жа. КУПЫЕ, ж. Вялікая куча. Такая купые дров лыжыть
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектныя, надворе, несурѐзны
7 👁