Старонка 73
◀ / 386 ▶
ПАЎСУКЕНКАВЫ прым. Тое, што паўсукеневы. Паўсукенкавы мацір'ял быў. Пераброддзе. Пасцілкі былі паўсукенкавыі, дываны. Туркова. ПАЎСУКЯНКОВЫ прым. Тое, што паўсукеневы. Ткалі і шылі паўсукянковыі штаны, паддзеўкі, армякі. Манякова. ПАЧАСАЎКА ж. Тое, што і дручка. І пачасаўка скажуць, і дручка – гэта адно і тоя ж. Ей кудзелю апачысывалі. Манякова. ПАЧАССЕ н. Пачаскі, пачассе. Ясёва, Даўгінава. Самая дрэнная пры часанні пачасся і ў канцы ачоскі. Пераброддзе. Спірва, як чэшуць лён, ідзець кужаль, тады пачасся, а ў канцы пакуля, ці зрэб'я. Янова. Пакуля було, пачася було і кужаль быў. Новае Сяло. Пачасся срэднія между кужалім і зрэб'ім. Туркова. Павяцце. ПЕРАБІРАНКА (пірабіранка) ж. Коўдра, посцілка, вытканая прыгожымі ўзорамі. У нас завуць і пірабор, і пірабіранка. Ясёва. Пірабіранкі ішчэ й цяпер ткуць. Старыя Крукі. Антоніха ўмела дужа красівыі пірабіранкі ткаць. Канцэрава. ПЕРАБІРАНЫ (пірабіраны) прым. У выразе: перабіраная коўдра – тое, што перабіранка. Завуць і пірабіраная коўдра і пірабіранка. Туркова. ПЕРАБОР м. Посцілка, вытканая прыгожымі ўзорамі. Красівы пірабор тожа завуць дыван. Ясёва. Пераборы ткаць нада доскі. Даўгінава. ПЕРАСЫПАЦЬ (пірасыпаць) незак. У выразе: перасыпаць бёрда – устаўляць трысціны ў бёрда. Пірасыпаіш бёрда, значыць, устуўляіш трысціны ў бёрда. Манякова. ПЕРЦІ незак., ПАПЕРЦІ зак. Біць, выбіваць (палатно). Папёр пранікам і будзіць бялейшая. Пёрлі пранікамі палатно лі сажалак, тады рассцеліш яго на сонцы, і беліцца яно сабе ішчэ. Малая Кавалеўшчына. ПЕРЫЦЬ незак. Тое, што перці. Перылі палатно на рэчцы. Павяцце. ПІЛЬСЦЬ ж. Адходы пры часанні воўны. Воўну чэшыш, пільсць ляціць. Манякова. ПЛЁТКА ж. Сплеценыя канцы асновы. Спляцеш канцы ў плётку. Пераброддзе. Канцы сплітали ў плётку. Павяцце. Канцы астануцца, у плётку іх спляцеш, послі недзя й згадзяцца. Малая Кавалеўшчына. Канцэрава. ПЛІСНА ж. Тое, што блізна. Памылка пры тканні красён – гэта плісна. Манякова. ПОДВЯЗЬ (подвізь) ж. Падвязка ў кроснах для прымацавання нітоў да блока. У краснах нада подвізь, ей ніты прывязываюцца да калесцуў. Манякова. ПОЛЕ (поля) н. Асноўны фон вытканага палатна. Поля ружовая, а тады ўсякіі цвяты, прыгожая коўдра. Манякова. ПРАДЗІВО н. Прадзіва. У нас, помню, век прадзіва було многа. Як мне надаела гэта прадзіво. Манякова.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁
◀ / 386 ▶