Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
КІЁК м. 1. Клін для ўмацоўвання задняга навоя. Для скратення задніга кола служыць клін, ён завецца кіёк. А для трэдніга кола трашчотка. Цімошкава. 2. Палачка, да якой падвепюаюцца набіліцы. За кіёк падвешывалася набіліца. Цімошкава. 3. Кіёк - палачка, жая служыць для апоры калоды (гл. калода). Кіёк дзяржыць калоду. Марозькі. КІЙ м. Toe, што кіёк. Набіліца падвешывалася на кію. Туркова. КШН м. Спецыяльны клін у кроснах. Пярэчкі ўставюцца i кліны заганяюцца, кап ніразліталісі кросны. Ясёва. Кліны ў краснах. Павяцце. КЛЯЧА'СТЫ (клічасты) прым. Клятчасты. Клічастае палатно. Пераброддзе. КОЛА н. 1. Дэталь у калаўроце. На кола надзяецца шнур. Ясёва. Кола ў калаўроці. Пераброддзе. Гайсалка звязываіць кола з лапатачкый у караўлоці. Новае Сяло. Цімошкава, Павяцце, Старыя Крукі, Канцэрава. 2. Навой. Трашчотка - такі клін для скратення пярэдніга кола красен. Цімонікава. КОУДРА ж. 1. Коўдра. Ясёва, Даўгінава. Коўдра на пакуллі. Пераброддзе. Коўдра на кудзелі. Туркова. 2. Даматканая посцілка, звычайна вытканая ўзорамі. Пірабіраныі коўдры ткалі. Падзвінне. КРО'СНЫ адз. няма. Хатні ткацкі станок. Ясёва, Даўгінава, Новы Пагост, Пераброддзе, Дзедзіна, Янова, Камянполле, Новае Сяло, Туркова, Цімошкава, Павяцце, Дворнае Сяло, Смолеўцы, Марозькі, Старыя Крукі, Малая Кавалеўшчына. Любка ў нас ішчэ кросны тчэцъ. Канцэрава. КРУГ м. Зроблены з рыззя кругападобны палавічок Кручком з трапак робіла круг, пад ногі слала. Пераброддзе. КРУТА прысл. Крута, туга (звіты, скручаны, спрадзены). Крута прадзецъ, у сукараткі Янова. КРУТАЯ ПРАЖА - крута спрадзеныя ніткі. Буваіць крутая пража i вольная. Новы Пагост. Крутая пража i вольная пража. Вольная - гэта добра, а крутая дрэнь. Пераброддзе. КРЫЖЬГ адз. няма. 1. Прыстасаванне для сукання цэвак. Ясёва, Даўгінава. 2. Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі. На крыжах зматываліў маткі ніткі. Новы Пагост. КУДЗЕ'ЛША ж. Згорненаяе валакно для пражы на калаўроце. Кудзеліну вяровачкай прывяжаш да прасніцы i прадзеш. Пераброддзе. Кудзеліну вяровачкый увязывалі. Янова. Вяровачкый абматывалі кудзеліну. Новае Сяло. Я ішчэ ня кончыла прасці сваю кудзеліну. Калатушкава. КУДЗЕЯЯ ж. Кудзеля. Кудзеля скачалася камкамі. Манякова. Кудзелю прачі пры лучыні. Пераброддзе. Коўдра на кудзелі. Туркова. КУОКАЛЬ м. 1. Кужаль, валакно ачэсанага лёну. Спірва, як чэшуцъ лён, ідзець кужаль, тады пачася, а ў концы пакуля, ці зрэб'я. Янова. Ясёва
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зрэбя, клячасты, кудзелша
7 👁
 ◀  / 386  ▶