Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
M.H. Крыўко 3 ЛЕКСІКІ ТКАЦТВА, ПРАДЗІВАI ЗВЯЗАНАЙ 3 АПРАЦОЎКАЙ ЛЁНУ, ЛЬНОВАЛАКНА, ВОЎНЫ Ў ГАВОРКАХ МЁРШЧЫНЫ Фактычны матэрыял да гэтага артыкула быў сабраны аўтарам у час дыялекталагічнай камандзіроўкі ў жніўні - верасні 1978 года па збіранні моўнага матэрыялу для "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак", а таксама ў 1960 - 1990 гады пры вывучэнні гаворак гэтага мікрарэгіёна для напісання свайго дысертацыйнага даследавання i пры зборы лексікафразеалагічнага матэрыялу да "Слоўніка Дзісеншчыны". Было абследавана ў розных кутках Мёрскага раёна 50 населеных пунктаў. Матэрыял, як правіла, запісваўся ад мясцовых ткачых ці асоб, што добра ведаюць ткацкую справу i структуру кроснаў, прасніц, прыстасаванняў, якія служаць для апрацоўкі лёну, льновалакна, воўны i інш. Тут прьгоодзіцца 300 моўных адзінак, якія назьгоаюць дэталі, часткі красён, калаўрота, прылады, прыстасаванні для апрацоўкі лёну i льновалакна, воўны, працэсы, звязаныя з ткацтвам, апрацоўкай лёну, словы, якія абазначаюць дзеянні, звязаныя з назвамі i іншымі працэсамі, якія называюць ткацкія вырабы, якія характарызуюць такія вырабы, якія назьюаюць віды пражы i яе апрацоўку, якія называюць прыстасаванні для снавання кроснаў i інш. Перш чым падаваць тэматычную моўную падборку, прывядзём апісанне падрыхтоўчых дзеянняў, што папярэднічаюць працэсу ткання, якое зышло з вуснаў прызнаыай майстрыхі ткацкай справы i вышывалыпчыцы з вёскі Ясёва, што на поўначы Мёрскага раёна, Аўдакеі Аляксандраўны Тамашэвіч (1916 г.н.): Укіналіў ніты, тады ўкіналіў бёрда. Улажылі цыны, дзве цыновачкі. Сталі навіваць на навой Навілі гэту аснову. Тут канцы разрэзапі Гэта бёрда снялі. Тады пачалі кідаць у нігпы. Укіналі ў ніты, тады снова ў бёрда. Тады прывязываім да затыкальніка, сучым цэўкі. Да нітоў чапаім вяровачкі Прывязываш гэтыі вяровачкі да панажоў, цэўку кладзём у чаўнак i затыкаім. Ітчом палатно. АДАРОБКА ж. Прыстасаванне, на якое намотваюць пражу. Новы Пагост, Канцэрава, Копцева I, Мётлы. На адаробку пражу маталі. Канцэрава. АДБЕЛІВАЦЬ незак., АДБЯЛГЦЬ зак. Адбельваць, адбяліць (палатно). Палатно на сонцы адбелівалі. Новы Пагост
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁
 ◀  / 386  ▶