Старонка 48
◀ / 386 ▶
У прыведзеных матэрыялах дадаткова выкарыстоўваюцца наступныя літары. Літара [ü] – "умляут" – абазначае гук, які вымаўляецца як "сярэдні" паміж гукамі [і] (або [ы]) і [у] Літарай [и] абазначаецца гук "сярэдні" паміж [і] і [ы]. Скарачэнні: А – вёска. Андронава. Ан – вёска Аніськавічы. Бд – вёска. Бародзічы Бс – вёска Барысава (К) – Рукапісны слоўнік Кобрыншчыны, складзены К.С.Карнялюком. Км – вёска Камень. П – вёска Пяркі. У – вёска Ушкавіца. (Х) – Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі. Мн., 1962. С. 315—321. Беларуская дыялекталогія, Хрэстаматыя. Мн., 1979. С. 291—293. Назвы іншых населеных пунктаў прыводзяцца без скарачэнняў. Лексічныя матэрыялы народных гаворак Кобрыншчыны, акрамя гэтай падборкі, апублікаваны ў наступных працах: Ф.Д.Клімчук, П.А.Міхайлаў. Са скарбаў народнай мовы Кобрыншчыны // Памяць. Кобрынскі раён. / Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: Белта, 2002. С. 528–556. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Т. 1—5, Мінск, 1993—1998 гг. Дыялектны слоўнік Брэстчыны. М., 1989. Народная лексіка. Мн., 1977, С. 70—99. Жывое слова. Мн., 1978, С. 99—103. АНДЫЧКА ж. Індычка. Бд. БАГУРОК м. Узгорак. А (К). БАРЫЛЬЦЭ н. Драўляны посуд з двума донцамі. П. БАР'ЯК м. Бервяно. У. БАР'ЯК м. Хвоя. У бар'яках такых хорошых грыбыв вчора набрав. Ляхчыцы. БАСАМАН м. Пляма. Рынкі (К). БАХМАРКА ж. Хмарка. А (К). БÜЗДОРОВЕ н. Дэкаратыўны куст, які мае прыемны пах. П. БОДЯ ж. Ігліца (на дрэве). П. БЫРВЫНОК м. П, Бс. бырвінок м. Км. Барвенак. БЫТЫ незак. Абіваць пранікам насенне ільну. Хабовічы (Х).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
◀ / 386 ▶