П Р А Д М О В А Дыялекталагічны зборнік "Скарбы народнай мовы" з'яўляецца працягам публікацый сямі дыялекталагічных зборнікаў1, у якіх змешчаны артыкулы аб асаблівасцях ужывання слоў у беларускіх народных гаворках. Як вядома, на пачатку развіцця нацыі дыялекты сталі базай, на якой узнікла нацыянальная літаратурная мова. Сёння ж пад уплывам літаратурнай мовы дыялекгныя асаблівасці сціраюцца. Носьбітамі гаворак з'яўляюцца людзі сталага ўзросту, з кожным годам адбываецца разбурэнне гаворак, i таму вельмі важна зафіксаваць тыя з'явы, якія ў хуткім часе могуць знікнуць. Асноўнай задачай серыі гэтых зборнікаў было i застаецца збіранне лексічных матэрыялаў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, якія будуць карыснымі пры падрыхтоўцы i выданні зводнага слоўніка беларускіх народных гаворак. У кнізе "Скарбы народнай мовы" матэрыялы размеркаваны па чатырох раздзелах. Раздзел I "3 лексікі народных гаворак" складаюць пераважна слоўнічкі, падборкі традыцыйнай лексікі, якія запісаны ў сучасных гаворках розных рэгіёнаў Беларусі. Амаль кожны з іх мае кароткую прадмову з характарыстыкай гаворкі, дзе зроблены запісы. У Раздзел II "Навуковыя даследаванні" уключаны навуковыя артыкулы па розных мовазнаўчых праблемах, падрыхтаваныя на дыялектным матэрыяле. Трэці раздзел Тэксты" прадстаўляе ўзоры маўлення мясцовых жыхароў з розных куткоў Беларусі (запісы зроблены ў час дыялекталагічных экспедыцый, а таксама прадстаўнікамі родных гаворак). У чацвёртым раздзеле падаюцца матэрыялы, прысвечаныя юбілярам. У канцы кнігі змяшчаецца агульны алфавітны індэкс усіх рэгіянальных слоў, якія падаюцца ў артикулах, з указанием старонкі, на якой ужыта слова. 1 3 народнага слоўніка. Мн., 1975; Народнае слова. Мн., 1976; Народная лексіка. Мн., 1977; Жывое слова. Мн., 1978; Народная словатворчасць. Мн., 1979; Жывое народнае слова. Мн., 1992; Жывое наша слова. Мн
Дадатковыя словы
зявы, зяўляецца, зяўляюцца
19 👁