Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
РАЗДЗЕЛ IV. НАШЫ ЮБІЛЯРЫ T.M. Трухан ДА 70-ГОДДЗЯ 3 ДНЯ НАРАДЖЭННЯ Ф.Д. КЛІМЧУКА 27 лютага 2005 года споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння вядомага вучонага-лінгвіста лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Фёдара Данілавіча Клімчука. Пасля заканчэння ў 1952 годзе Драгічынскай СШ № 2 паступіў у Пінскі настаўніцкі інстытут (гістарычны факультэт). 3 1955 па 1968 гады працаваў настаўнікам у Драгічынскім раёне. У 1967 годзе закончыў завочна Мінскі дзяржаўны педагагічны інстьпут (гістарычны факультэт). У 1968 годзе Фёдар Данілавіч Клімчук паступіў у аспірантуру Інстьпута мовазнаўства Акадэміі навук БССР. Абраў для даследавання дыялекталагічную тэму "Да лінгвагеаграфіі Заходняга Палесся", якую абараніў у 1973 годзе. Навуковым кіраўніком дысертанта была Ю.Ф. Мацкевіч. 3 1971 года жыццё Фёдара Данілавіча Клімчука непарыўна звязана з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа. 3 першых гадоў працы ў Інстытуце мовазнаўства ён стаў адным з асноўных выканаўцаў шэрагу буйных калектыўных прац. Гэта - "Лексічны атлас беларускіх народных гаворак" (1993— 1998), "Агульнаславянскі лінгвістычны атлас", "Лінгвістычны атлас Еўропы", "Слоўнік беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі i яе пагранічча" (1979— 1986) i інш.. Фёдар Данілавіч Клімчук з'яўляецца рэдактарам першага тома "Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак" i членам рэдкалегіі ўсіх астатніх чатырох тамоў. За гэтую грунтоўную працу Фёдару Данілавічу i асноўнаму аўтарскаму калектьюу прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь. Кола навуковых інтарэсаў Фёдара Данілавіча Клімчука даволі рознабаковае. Гэта дыялекталогія, лінгвагеаграфія, лексікаграфія, славістыка, фалыоіор, этнагенез, глотагенез, сацыялінгвістыка, тапанімія. Фёдар Данілавіч Клімчук з'яўляецца аўтарам каля 170 навуковых прац, сярод якіх i манаграфія Таворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс"(1983). Старшыня грамадскага аб'яднання "Заходнепалескае навуковакраязнаўчае таварыства Загароддзе". Пад яго непасрэдным кіраўніцгвам i ўдзеле выйшлі тры зборнікі Матэрыялаў навуковых семінараў i канферэнцый
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання, зяўляецца
6 👁
 ◀  / 386  ▶