Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
ІМ.Трухан 3 ГАВОРКІ В. ЗАМОШША ЛЮБАНСКАГА РАЁНА Расказвае Трухан Вольга Георгіеўна, 1934 г.н. Ты, Тамара, купіла куры, прывязла нам i так яны быстро прьюыклі. Яны падружыліса: i нашые, i твае. Я така давольна была. Я ш трохі нек ізразу, як ты прывязла, вродзе бы як i ні давольна была. Бельмо ж дораго. Да i кажу на старого: "Вот, кутала Тамара курэй такіх дарагіх". Цяпер ніварт шкурка за вычынку. Пійсят чатыры тысячы за куры, да мяшок пшаніцы купі, да дзесяць тысяч, дак ето ж кажу, а работы, заботы сколькі ж! А дале пабылі етые куры, якраз як яны ў нас i былі. I заходзяць так добрэ, i тые ні клююць іх — нічого. Так добрэ. Ну я ўжэ кажу: "Ну, дарма, вот кажу, нгго я i гаманіла на Тамару, а, кажу, такіе нейкіе шустрые куркі, харошые". Дай сталі нясціса ўжэ быстро. Тады ж лічыла ўсе пад вечар, вот як заганяю i палічу, i палічу іх. Аднажды аднаго васкрасення хадзіла ж у сабранне. Прыхожу, лягла трошкі паляжала, патом думаю, трэба ж ісці занясці яшчэ курам, дай пагляжу я іх. Панясла я ім есці, ну пастаяла трошкі, вродзе бы як i ўсе. Я ні палічыла іх. А дале пашла ўжэ іх закрываць. Гляжу - німа куры аднае. Палічыла - палічыла раз, другі раз - вачам ні веру. Туды-сюды прайшла, паглядзела - ні відно. На бацька кажу: "Глядзі, Коля, кура прапала, німа куры". Як прапала ён, як можэ кура прапасці? Вылязці, яна нікуды ні вылязе. Ён прышоў. Давай усюды абглядаць - німа. А я папахадзіла. Госпадзі міленькі, шкода - шэсь тысяч прапала. Я i ў адзін бок, i на гарот, я i к саседзям, я i гукаю ўсе - німа нідзе тае куры. Да ні веру вачам. Развярнуса i зноў іду, палічу. Ён прышоў i бацько ізноў лічыць. А я кажу: "Да я лічыла, да сколькі можно лічыць? Што я, сляпая? Я ш бачу курэй". I ўжэ стало i цямнець, німа. Я думаю, хаця ж етые закрьпо. Мо хто яе i ўлавіў. Дзе ж яна можа дзецца? Закрыла, пашла к саседзям. Папытала: "Мо бачылі тут куру, вы на загоне былі?". Не, ні бачылі. Ну ні бачылі i ні бачылі, прапала. Цяпер, значыць, закрыла, пашла ў хату, пасядзела трошкі i ўжэ прыцямкам думаю: "Пайду праверу, мо дзе, кажу, аткуль яна прышла". Прашла, паглядзела i ў адно место, i ў другое, i ў адну загаротку, i ў другую німа. Німа-німа, белые ш куры відные. Прыхожу, лягла i спаць i ўсе. Назаўтрэ нацямочку ні верыцца, думаю — пайду яшчэ пагляджу усюды: i ў дварэ, i ў агароччыку, i ў суседзей, мо дзе за платамі. Абышла, хадзіла-хадзіла — німа нідзе на свеце. Я i ў ету зыгаратку, дзе яны тупалі i карміла іх гляжу - німа нідзе на свеце. Дак я i ў адзін двор, дак я i ў другі двор, усюды. Пералазіла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 386  ▶