Старонка 300
◀ / 386 ▶
Забаўлялі мянё дзьве сястры, Калыхалі мянё два браты. Калышыце, брАтцы, вышэй гор, Кап я увідзеў цясцёў двор, Дзе мая дзевачка гуляя, Шалковай хустачкай махая.» № 3 Ой у полі, ў полі бяроза стаяла, А на тэй бярозе зязюля кукуе. Йіна кукавала, ўсю проўду казала: «А едзь жа, сыночак, ты там не бадзяйся, На другім гадочку назад варочайся». Ужо год праходзе, другі наступае, Матка свайго сына з войска ажыдае. «Здраствуй, здраствуй, мама, ці рада ты мною, Ці рада ты мною маею жаною?» «Рада я, сыночак, рада я табою, Толька я не рада тваею жаною.» Матка свайму сыну дала піці-есці, Чужой-чужаніне – на парозе сесці. Дала матка сыну зялёнаго віна, Чужой чужаніне горкую атруту. Сын зялёна віна пад коніка вылляў, Горкую атруту ён напалам выпіў. Ня ўмела ж ты, маці, намі пасылаці, Ці сумееш, маці, ты нас пахаваці Пахавала сына ўсё ля цэркавы, Чужу чужанінку усё за цэркавай. Пасядзіла па сыну зялёны дубочык, А па чужаніне белую бярозу. Яны раслі, раслі ды пахіліліся, Чэраз цэркаву й сашчапіліся. А з іх усе людзі падзівіліся, А што на тым свеце палюбіліся. № 4 Цякла рэчка с-пад млынэчка, А другая с таго края. Была ў маткі адна дачка,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 386 ▶