Старонка 289
◀ / 386 ▶
Ю.А.Барысюк (Кобрын), В.Г.Белявец (Мінск) ЛЕГЕНДЫ З КОБРЫНШЧЫНЫ І КАМЯНЕЧЧЫНЫ Княжая Гара на Кобрыншчыне На Кобрыншчыне недалёка ад вёскі Ляхчыцы (мясц. Ляхчычы) існуе пагорак выцягнутай формы, які крута ўздымаецца ўверх. Мясцовыя жыхары называюць яго Княжая Гара (Княжа Гора). Амаль на 10 метраў вяршыня пагорка пануе над навакольнымі палямі: Косцевым (мясц. Косьцёво), Вырысаватым (мясц. Вырысоватэ), Глінішчамі (мясц. Глынышча), Навінкаю (мясц. Новынка), Стаўком (мясц. Ставок)1. Паводле падання, тут пахавана княгіня Вольга. Расказваюць жыхары в. Ляхчыцы Кобрынскага раёна (запісаў Ю.А.Барысюк у 1997 г.): № 1. Прыступчык Аляксей Васільевіч, 1925 г. нарадж., да пенсіі працаваў лесніком: Як я чув, то Княжа Гора так называйіцьця потому, шо там похоронёна княгыня. Вона була наша руска. Во як зара губернаторы і мэры, то й колысь так у городах булы князі і княгыні. Ну і йійі тут похоронылы. Як я був малый, то там була выдно могыла і рослы барвынкы Шэ й зара я могу показаты тое місцэ. Шэ й старыйі людэ росказувалы, шо як вона воёвала, то обхытрыла врагів тым, шо пырыкувала подковы на копытёх у коный. Алэ я ны знаю, як йійі зваты, ны – з кым вона воёвала. А місцэ тое, як я помню, було за Антоніковыю сыдыбою, пошті под выршыню. № 2—3. Назарук Міхаіл Іванавіч, 1910 г. нарадж., яго жонка, Назарук Вера Іванаўна, 1925 г. нарадж. М.І.: Вжэ я старый і такыйі рэчы ны помытаю, алэ добрэ знаю, шо там похоронёный якыйся князь. Колысь там і могыла була і барвынкы рослы. А чый то князь – гэтого я ны знаю. В.І.: А я знаю, давно вжэ чула, то ны князь, а княгыня похоронёна. Того й называйіцьця Княжая Гора. № 4. Барысюк Сцяпан Пятровіч, 1911 г. нарадж.: Як я чув гэту гісторыю, то там колысь княгыня з войском на прыпынок останавлювалася. Тая ж гора колысь быз лісу була. А после того 1 Падрабязней гл.: Памяць. Кобрынскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: БЕЛТА, 2002. С. 28–29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 386 ▶