– Маю-ні маю ...
Ну, як забралі, так і забралі. Трэбуло ў ЭнКаБэ [НКВД] ісці, што брат забраны. Ну й пашла. Начальнік сядзіць за сталом, а мяне во так проці сябе пасадзіў. Ляворвэль падняў.
– Ну што, Карвэцкі Юльян Антонавіч – ваш брат?
Я кажу:
– Брат.
– А гдзе он был, он жэ ш бандзіта. З бандзітамі хадзіў. У бандзітах быў.
Кажу:
– Не знаю, як ён ў бандзітах быў. Пашоў з дому – не быў бандзітам, а цяпер у вас ужо ў бандзітах.
– Ну, гаварі: пададзены былі, што бандыты ёсць у Баярох, этыя во Субялі.
Кажу:
– Ні знаю я нічога. Я ў Баярох мала надта была.
– А дзе ты была?
– У нас бальшая сямя. Я служу па памешчыках. Я далёка была, аж за Маладэчынам. Нідаўна да хаты прыехала, я нічога ні знаю.
Мама сказала:
– Ні прызнавайся. Ні кажы нічога.
Ну а што гаварыць!? А каб я сказала б, удавала б, што былі, прышлі – так адразу б прышлі і нас усіх [забілі]. А каб сказаўшы праўду, ні было б такіх бандытаў, гэтых пабралі бы і усё. І нашы, можа, быў бы жыўшы. Алі ж як гэта людзей удаваць будзіш?!
Ну, тады што. Тады пісаў-пісаў. Пытаецца па-руску:
– А сколькі абразаванія імеіш?
Я маўчу.
– Чыво маўчыш?
Кажу:
– Што вы гаворыця? Я ні знаю, што вы гаворыця.
– У школу ці хадзіла? Альфабэт ці знаіш?
Чаму та я ні знаю, каб ты так ні вісеў. Я знала тады па-руску, научыўшыся была. Мама мяне выпісала на курсы. Кажу:
– Ні знаю. Крыжычкі пастаўлю.
– Ні нада крэсцікаў. Так атказываіся ад паказаньня? А брата ні жалка?
– Ні жалка. Зрабіў – пусць сідзіць.
Што я буду гаварыць!? Буду удаваць Юзюка, Вінцулю буду ўдаваць, Амброжу буду ўдаваць?!
77 👁