Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
РАЗДЗЕЛ III- ТЭКСТЫ В.Л. Авілава ТЭКСТЫ 3 ГАВОРКІВЁСАК БАЯРЫ I БУРЛАКІ АСТРАВЕЦКАГ А РАЁНА Збочыўшы з вялікай дарогі каля Бурлакоў (так гэтую вёску называюць мясцовыя жыхары, афіцыйная ж яе назва - Новыя Якентаны) i праехаўшы з кіламетр па грэблі, вы трапіце ў Баяры. Калісьці пры ўездзе, на скрыжаванні, стаяў крыж i расла таўнічэразная вярба, якая ад зямлі разыходзілася трыма стваламі i была родным домам для мясцовай дзетвары, гпушак i белкі, якая жыла ў дупле i час ад часу бегала навыперадкі з малым i. Летам, увечары, каля вярбы збіралася ўся веска, каб сустрэць кароў з пашы, ды пагаварыць з суседзямі. Але час бязлітасны не толысі да дрэў - вярба спрахнела i зламалася ў буру, перагарадзіўшы сваімі магутнымі стваламі дзве дарогі, - але i да людзей - у Баярах засталося пяць хатак. Аднак, калі цёплым летнім вечарам выйсці да крыжа (хоць не пашкадаваў i яго хуткаплынны час, сцёр з твару зямлі баярскай, праўда, назва засталася), то вецер нашэпча шмат гісторый пра тое, як было калісьці, i як вядзецца цяпер. Паслухайце i вы. Наш татка па-праўдзе сядзёў за польскім часам у турмё. А за што, зара скажу. Даўнёй на паляванне трэбуло білёты браць. Татка меў. А сьішоў срок, ні ўзяў білёта, пайшоў на паляванне - забіў ні казла, алі казу. А сусёд удаў. Праўда. Разам хадзші. Гэны нічога ні забіў, а наш забіў. А ў нас гумно бальшое было. Торп астаўшыся быў саломы. Паскідалі вон, выкапалі яму. Этай казё скуру зьдзёрлі, у кадушку, пасалші, закапалі, злажьші салому этую высока. Прыёхала, этая во, міліцыя. Гміна за польскім была ў Солах. I ў ночы, зімой было, на каш прыёхалі тры палщянты. У чорным шыналі. Як далі тату нагайкай: Муф, кдзе! То ты забш?. Сталі пытацца стрэльбу. Бацька меў - нашто патрэбны быў ляворвер. I аддаў. Так яны вінтбукі ні шукалі. Забралі татку, адразу павязлі ў Солы. А мама толькі Вацю нарадзіўшы, хворая. Мы з Оляй сталі плакаць. Кажуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вінтбўкі, пбльскім
6 👁
 ◀  / 386  ▶