Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
в.Васілевічы Гродзенскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 173]. Шчыт угарэ (в.Завельцы Астравецкага р-на) [СПЗБ, 5, c 173]. Печ пыбялгла, нада угаре працерцъ ды мост падмыць (Мсціслаўнгчына) [Юрчанка, СНЛ, 3, c. 229]. Ці гэта твой сын удварэ? (в.Гуліна Сенненскага р-на) [Каспяровіч, c. 317]. Парвецца ўдоле спадніца (Крэва Смаргонскага pна) [СПЗБ, 5, c. 182]. Помню: бурносы шылі удоле шырокія (в.Навасёлкі Свіслацкага р-на) [СПЗБ, 5, c. 182]. Без кладзі ехаць, паражняком. Улегцэ за час то ŭ y Барбароў зойдз[е]ш (в.Халопенічы Глускага р-на) [Янкоўскі, 1, c. 185-186]. Улегцэ паёхаў, ён бы ŭ вас заўёз (в.Слаўкавічы Глускага р-на) [Янкоўскі, 1, c. 185 - 186]. Умесце жыцъ, яку цесця (в.Паляцкішкі Воранаўскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 208]. Як жывеш умесця c сям'ёй, то добра (в.Пераброддзе Міёрскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 208]. Уначэ всталі (в.Горск Бярозаўскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 211]. Уначэ дзісь марос быў, хоць нівелькі, аля бачыш, як квяткі завялі (в.Бершты Шчучынскага р-на) [Лепешаў-75, c. 50]. Яныуначэ пазванілі i прыляцеліуначэ (в.Парэчча Гродзенскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 211]. Уночэ на Піцкого яме зашэрхло (в.Сямігосцічы Столінскага р-на) [TC, 5, c. 199]. Уночэ хлопцы ўсю клубніку порвалі, пом'ялі (в.Малое Малешава Жыткавіцкага р-на) [TC, 5, c. 199]. Дзверы запёрты ўнізе (в.Магуны Пастаўскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 210]. Жолап плялі з саломы, з дупцоў: унзе - шырока, кверху - вузей (в.Асавец Вілейскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 210]. Прыбі цвек унізе! (в.Жодзішкі Смаргонскага р-на) [СПЗБ, 5, c. 210]. Вон уперэдзе буў, болый вуробатваў кажны год (в.Сямігосцічы Столінскага р-на) [TC, 5, c. 202]. Ты ж не знаеш уперэдзе, ека будзеш ты (в.Малое Малешава Жыткавіцкага р-на) [TC, 5, c. 202]. Даўней гаварылі: ł,Kan цябе не здзівілі, трэба зашпіліць шпільку ў сярэдзіне " (в.Дарава Ляхавіцкага pна) [СПЗБ, 5, c. 240]. Hi знацьцё, так, утырапе ехылі, нада було пріхваціць тэя дзьвері (Мсціслаўшчына) [Юрчанка, СНЛ, 3, c. 268]. 3) y -...-і (-ы): увечары (увечоры, увечэры), угары\ удвар удоліу укучы, умесці, уночы (уначы, уноччы), унутры, упарозі, упаўначы, упераді (уперэдзі, упярадзі), ураніцы, ураньні, ураўні\ ycyci: Увечары будзе вячэра (в.Вецярэвічы Пухавіцкага р-на) [СПЗБ, 5, c. 169]. Увечары вылі ваўкі, а ня ночы (в.Кузьміно Сенненскага р-на) [Каспяровіч, c. 316]. Увечары немцы мушчынаў давай щгацъ на дапрос (в.Малышы Лідскага р-на) [СПЗБ, 5, с. 169]. Учора ўвечары мы позна ны ганкых сядзелі (усходняя Магілёўшчына) [Бялькевіч, с. 452]. Як увечоры карова ідзе, то кажэ Роман, а як удзень - то Васі-і-ль! (в.Аздамічы Столінскага р-на) [ТС, 5, с. 175]. Увечэры поплачэ, пока не засне (в.Цераблічы Столінскага р-на) [ТС, 5, с 175]. Беры ягады угары: ены не пацертые, а знізу пойдуцъ на верэня (в.Ручаёўка Лоеўскага р-на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

помялі, сямёй
7 👁
 ◀  / 386  ▶