A.K. Пекач ПРЫСЛОЎІ, СУАДПОСНЫЯ 3 НАЗОЎНІКАМІМЕСНАГА СКЛОНУ I ЎТВОРАНЫЯ КОНФПССНЫМ СПОСАБАМ, У БЕЛ АРУ СКІХ НАРОДНЫХ ГАВОРКАХ У беларускіх народных гаворках адзначана 226 прыслоўяў (y тым ліку i фанетычныя, i акцэнталагічныя варыянты), якія суадносяцца з назоўнікамі меснага склону i ўтвораны конфіксным спосабам. Словаўтваральны тып з першым кампанентам конфікса на(ны-) аб'ядноўвае восем мадэлей: 1) на-... -ах (-ех, -ох, -ях): наверхах (наверхох), на ды'бках, накалеках, на кокіш ках, на кукарэчках, на раст анях, на сумярках, наторокох, наўмех: My каталіс наверхах, пока коні не поприставали. Наверхох ехалі козакі по селу (в.Малое Малешава Жыткавіцкага р-на) [ТС, 3, с. 113]. Наша малая не ходзіць, да нечага усе на дыбках бегая (в.Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага р-на) [Дуброўская, с. 267]. Ох, папанасіла я накалеках уцетых во пацаноў (в.Пярэдзелка Лоеўскага рна) [Янкова, с. 204]. - Як ты ее дапер? - А накалеках (в.Чаплін Лоеўскага р-на) [Янкова, с. 204], Чаго сеў на кокішках? Бачыш, хадзіць мне тут трэба (в.Азяраны Дзятлаўскага р-на) [Аляксейчык - 78, с. 13]. Набрауся самогону i паузе на кукарэчках (Ст. Беліца Сенненскага р-на) [Каспяровіч, с. 200]. Дзе тыя Свяцілавічы, аж на растанях - ехацъ надо на кані цэлы дзенъ (в.Палессе Чачэрскага р-на) [МДСГ, 5, с. 162]. Ён на сумярках прыехау (в.Старыя Смільгіні Воранаўскага р-на) [СПЗБ, 5, с. 17]. Стоіш наторокох, шчо б не прозевацъ аутобуса (в.Дварэц Жыткавіцкага р-на) [ТС, 3, с. 166]. Не наумех i рыба та, як жабером опечэсса (в.Луткі Столінскага р-на) [ТС, 3, с. 169]. 2) на- (ны-)... -е (-э, -я): наверсе, навотшыбя, навясъне (навесьие, навесьне), напашэве, напрадвясъне, напярахапэ, нар азе (наразя), натарэндзе, наўме (наўме), наяве, нызадзе: Сабранія будзецъ наверсе (в.Пірагова Мсціслаўскага р-на) [Бялькевіч, с. 273]. Хата стагцъ навотшыбя (в.Старына Смілавіцкага р-на) [Шатэрнк, с. 164]. Здэцца, навясъне пошлі ены ў солдаты (в.Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага р-на) [Дуброўская, с. 267]. Летасъ навясъне купіў (в.Клетнае Глускага рна; в.Прудок Калінкавіцкага р-на) [Янкоўскі, 1, с. 120; МДСГ, 5, с. 151]. Навясъне прадау одно куранё (в.Вышалаў Петрыкаўскага р-на) [МДСГ, 5,с. 151]. Навясъне ўжэ цяплей, хоцъ сьнех i ляжыцы Згарэш свае навясъне, ні канешня увосянъ гарацъ (в.Грабава Зэльвенскага р-на) [Сцяц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўвае
1 👁