Старонка 249
◀ / 386 ▶
ўжываецца спалучэнне зычных гукаў /шн/ у лексемах рознага часу запазычання з рускай мовы, накшталт солн'ішны, бал'н'ішны, убборашнайа, абмежавана выступае цвёрды кансанант /м/ у складзе флексіі –амі ў розных скланяльных часцінах мовы ў творным склоне множнага ліку: рукамы, нашымы, зчарн'элымы; у сістэме вакалізму: наогул не фіксуецца галосны гук /а/ у становішчы пасля папярэдняга зычнага /п/ у словах з марфемным прэфіксам пера-, тыпу парайэхаў, парайшоў, не вымаўляецца фінальны ненаціскны гук /а/ у дзеяслоўных формах 1-ай асобы множнага ліку цяперашняга і будучага простага часу, прыкладу пойдама дамоў, йак з'дз'элайіма. Усё гэта ў сукупнасці паказвала: у сацыяльна-маўленчай дзейнасці пераважнай большасці дыялектных СВГ мае месца тэндэнцыя да уніфікацыі сродкаў вымаўлення. Як вынік яе ў значнай частцы размоўных сітуацый нівеліруюцца сацыяльныя характарыстыкі дыялектнамоўных носьбітаў і змяншаецца колькасць супрацьпастаўленых сфер камунікацыі. Адначасова з гэтым устаноўлена: інтэгральнай рысай усіх дыялектнамоўных камунікантаў застаецца захаванне ў вымаўленні пераважнай большасці характэрных асаблівасцей рэгіянальнай дыялектнай сістэмы. Прынамсі, маюць месца: недысімілятыўнае аканне і дысімілятыўнае яканне, звонкія зычныя ў розным фанетычным становішчы ў слове, падоўжаныя зычныя ў інтэрвакальным становішчы ў адпаведнасці з гістарычным спалучэннем падобнага зычнага з наступным /й/, дзеканне і цеканне, у тым ліку і ў іншамоўных словах, пратэтычны /в/ перад націскнымі /о/, /у/ у пачатковым становішчы ў складзе, краепалатальныя /ц'/, /дз'/, /с'/, /з'/ перад наступнымі мяккімі зычнымі і шэраг інш. Акрамя таго, ацэньваючы корпус асаблівасцей дыялектнай сістэмы па яго складу, нельга не адзначыць і такую адметную акалічнасць. Выяўлены стан дыялектнай сістэмы ў адносінах яе да іншых сістэм лакальнай мадэлі даследаванага моўнага кантынуума вызначаецца не сыходжаннем дыглосных моўных сістэм, мясцовай гаворкі і нацыянальнай літаратурнай мовы. Факты сведчаць: абазначылася іх дывергенцыя. Безумоўна, гэта, так бы мовіць, пачатак працэсу. На сённяшні час ён найбольш уяўны па выніках тут, у паўднёва-ўсходнім рэгіёне Беларусі, бо найперш на дадзенай яе частцы ён меў, пра што гаварылася, адпаведны культурна-гістарычна падмурак. Але найбольш спрыяльнай для падтрымкі зазначанай з'явы аказалася моўная сітуацыя на працягу апошняга паўстагоддзя. Спецыфіка яе вызначалася ў функцыянальнай прыярытэтнасці рускай мовы ў параўнанні з нацыянальнай літаратурнай. Ды і характар цяперашняй моўнай сітуацыі садзейнічае толькі паглыбленню акрэсленай тэндэнцыі. Некалькі адрозныя адносіны паміж літаратурнай беларускай мовай і яе дыялектнай формай маюць месца пакуль што на захадзе рэспублікі. Аднак, як вядома зараз, і тут дынаміку развіцця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 386 ▶