(цыбулі); 4. соты з мёдам; 5. мяжа, граніца1. Granisty — у беларускай мове той, які складаецца з многіх клубняў, урадлівы2, у рускай — гряновитые луга — 'лугі з высокай сакавітай травой'3. А.М. Трубачоў прыводзіць старажытны лексічны дыялектызм *grenъjь 'зялёны', родны германскаму *grān 'зялёны'4. Верагодна, тэрміны граны тыдзень, граная нядзеля — старажытныя назвы часу знаходжання русалак на зямлі, з праславянскім коранем *gran 'галіна', які выводзіцца ад і.-е. *ghre 'расці, даваць парасткі'5, што яшчэ раз пацвярджае здольнасць русалак уплываць на ўрадлівасць. Асабліва цікавым нам падаецца сувязь славянскага кораня з нямецкім Granne 'асцюк коласа'. Зусім празрыстая паралель: русалка — колас бачна у песні, запісанай у в. Стаўбун Веткаўскага р-на.
На гряной нядзелі русалкі сядзелі,
Ой, рана-рана, русалкі сядзелі.
Русалкі сядзелі, на бога глядзелі,
Ой, рана-рана, на бога глядзелі.
А бог сына жэне, Ілля дочку 'ддае,
Ой, рана-рана, Ілля дочку 'ддае.
На новай сялібе пшаніца ж стаяла,
Ой, рана-рана, пшаніца ж стаяла.
Пшаніца ж стаяла, каласком махала,
Ой, рана-рана, каласком махала.
Каласком махала, галаском крычала,
Ой, рана-рана, галаском крычала:
Дзевачкі ж, сястрычкі, падайце ж вадзічкі,
Ой, рана-рана, падайце ж вадзічкі.
Падайце ж вадзічкі з халоднай крынічкі,
Ой, рана-рана, з халоднай крынічкі.
Цяжка ж мне стаяці, каласком махаці,
Ой, рана-рана, каласком махаці.
Каласком махаці, галаском крычаці,
Ой, рана-рана, галаском крычаці.
Вы ж мяне сажніце, ў снапкі павяжыце,
1 Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. 1979. Т.1. С.476,477; Тураўскі слоўнік. Мн.: Навука і тэхніка, 1982. Т.1. С.227; Жывое народнае слова. Мн.: Навука і тэхніка, 1992. С.89
2 Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Мн., 1979. Т.1. С.476-477.
3 Словарь русских народных говоров. Ленинград, 1972. Вып. 7. С.113,116,191.
4 Трубачев О.Н. Опыт ЭССЯ: к 30-летию с начала публикации (1974—2003). Доклад пленарного заседания. XIII съезд славистов. Москва, 2003. С.13.
5 Этимологический словарь славянских языков. М.: Наука, 1974. Вып. 1. С.104-106.
76 👁