цаліны. Карытна Ас. Мой мужык хоча ставіць нову хату. Чыжэвічы Люб. 2. Гаспадар. А мой гаспадар нічога не хоча рабіць. Труханавічы Сл.
МУЛКО прысл. 1. Сумна. Вось паедзіце ў Мінск, і мне без вас мулко будзе. Рэдкавічы Люб. 2. Цвёрда. Вам мо мулко спаць? Рэдкавічы Люб.
МУРЗА ж. 1. Страва з чарніц, перацёртых з цукрам, з дабаўкай крухмалу або мукі. У нас мурзу так робяць: возьмуць ягад, ператруць з сахарам і яшчэ з крухмалам. Вот і мурза смачна. Морач Кл. 2. Страва з чарніц, якія смажаць з цукрам. Навары, бабо, мурзы. Добре мурзы наемся. Морыч Кл.
МУРЛАТ м. 1. Бэлькі. Мурлат – ето балькі вычасаныя, доўгі, метраў на дзесяць у даўжыню. Таль Люб. 2. Верхні вянок зруба. Кроквы ставяць на мурлат. Карытна Ас.
МУРОТ, МУРОГ м. 1. Сухадольная трава высокай кармавой якасці. Мурог дзе высока расце, на грудах, дробненькія лісточкі. Пагарэлае Ас. 2. Сена з такой травы. Грудавое сена мурог. Ванелевічы Кап. Як пад'есць карова мурагу, то і малака дасць. Горкі Сл. За агародам поплаў, а мурог на грудзе расце. Грыцавічы Кл.
МЫСА ж. зневаж. 1. Твар чалавека. Ну й мыса ў яго, сыту мысу адгадаваў. Чыжэвічы Саліг. Сядзі, а то ўпадзеш да мысу патаўчэш. Танежыцы Сл. 2. Морда каровы (ці іншай жывёлы). У нашай каровы такія рогі вялікія, што паўрасталі ў мысу. У нашаго сабакі мыса баліць. Чыжэвічы Саліг. Я бачыла баброў. Спінкі чорныя, хвасты, як у рыбы, мысы сабачыя. Рэдкавічы Люб.
МЫЦЕЛЬНІК м. 1. Кут насупраць печы, дзе стаяць качарга, вілкі, лава, вядро, кружка, дзе ўмываюцца і мыюць пасуду. Мыцельнік – той куток, дзе вядро стаіць, гаршкі, чаганы. Чыжэвічы Саліг. Ванё, вазьмі ў мыцельніку чапялу. Морач Кл. 2. Акно, якое знаходзіцца ля ўваходу. А мая меншая дачка стаяла ля мыцельніка і ўсё бачыла. Танежыцы Сл. 3. Месца для сушкі кухоннай пасуды. У каго хата вялікая, дык у мыцельніку пасуда. Турок Люб. 4. Кут ў хаце ля печы. Чаго вы стаіце ў мыцельніку, праходзьце далей. Лазавічы Кл.
МЯЖА ж. 1. Вузкая палоска неўзаранай зямлі паміж двума палеткамі. Между сотак мяжа. Пакінулі нямножко і худзяць. Рэчань Люб. Паміж загунамі межы былі. Гарбузы на межах садзяць, шкода зямлі. Рэдкавічы Люб. Як былі аднаасобнікі, дак былі й межы. Амговічы Сл. 2. Разора паміж градкамі ў агародзе. Укруга градачак і паміж імі межы. Па мяжы ідзі, ні тапчы гуркоў. Рэдкавічы Люб.
МЯРГАВАЦЬ незак. 1. Меркаваць. Яны мяргуюць, кап хату ставіць. Ванелевічы Кап. 2. Мірыць. Яны мяргуюць, сартуюць дзяцей, каб яны жылі дружно на адной зямлі. Ванелевічы Кап. 3. Кіраваць. Каб
74 👁