Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
МАРЦЫКЛЕТ м. 1. Матацыкл. Нядаўно ўнуку марцыклёт купілі, дык усё ні наездзіцца. Лясное Кап. 2. Веласіпед. Гэта яны з малін на марцыклётах едуць. Ст. Капыль Кап. МАРЦЬІПА'ЛЬІ, МАРЦЫПАТТЫ толькі мн. 1. Каравай. Як на вясельі марцыпаны дзялілі, дык лажылі, хто колькі мог, грошай. Ст. Капыль Кап. Вяселле цяпер не такое, усё забылі, адны марцыпалы засталіся. Ст. Гута Кап. 2. Грошы, падараваныя маладым у час вяселля. Ён забрау марцыпаны, кінуў маладую i з 'ехау. Леткаўшчына Кап. МАРЫНАТКА ж. І.Пінжак. Дау бацъко грошай, каб купіць марынарку. Морач Кл. 2. Пінжак асобага крою, вельмі адкрыты спераду. Марынарка раскладзіста, а пінжак пад горло. Морач Кл. 3. Верхняе адзенне накпггалт паліто. У нас жанчына была, зімой i летам марынарку насіла. Лясное Кап. МАСЛЁНКА, МАСЛЯ ТЖА ж. 1. Вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Маслёнка ў жаркую пагоду лети за малако. Суцін Пух. Маслянку свіням аддаём. Грыцавічы Кл. 2. Маслабойка. Памый маслёнку гарачай вадой i добра высушы. Карытна Ас. МАСЦЩЬ незак. 1. Рабіць дарогу, брукаваць. Трэбамасцщъ дарогу далей, за Тальку. Суцін Пух. 2. Старанна ўкладваць. Сало масцілі раней у куб 'ёлкі. БыстрыцаКап. МАТКА ж. 1. Мащ. Мой Ш ура кожа матка i мама, а кроеную называюць мамка. Пагарэлае Ас. 2. Унутраны орган жанчын i самак жьшёл. Пасля родау у яе матка бальная. Таль Люб. 3. Самка пчол. Матка тонкая, доўгая, ні такая як пчолы. Грыцавічы Кл. Пчолы бязматкі ня могуцъ жыцъ. Ванелевічы Кап. 4. Старая бульбіна, выкапаная з градкі разам з маладой. Бывав, укінеш i матку ў кош з маладой картопляю. Рэдкавічы Люб. МАХРА' ж., МАХРЫ', МО'ХРЫ мн. 1. Ніткі, што свабодна звісаюць па краях тканіны. Зав 'яжаш, бувало, хустку з махрой ды i пойдзеш на вячоркг. Таль Люб. Як маладая замуж ідзе, дык маладому красівы пояс з махрамі ткала. Пояс тканы, махры рабілі на концах. Горкі Сл. Махрэ мы чапляем к настольнікам. Чудзін Ганц. Мохры на скацерце з нітак. Таль Люб. 2. Тонкія бакавыя карэньчыкі ў выглядзе штачак на моркве. На кожнай моркаўцы есь мохра. Таль Люб. От махрыста моркаў, адны махры. Чудзін Ганц. МАЦЁРА ж. 1. Свойская i дзікая паросная ці з вывадкам свіння. Мацёра ўся ў гразі, i парасята такія самыя бёгаюць. Танежыцы Сл. 2. Старая бульба, выкапаная разам з маладой. Мацёра - бульба нікуды нігодна: у ёй нема ні соку, ні бялкоў. Турок Люб. МАЧАТЖА ж. 1. Страва з сала, мяса i кілбасы, падкалочаная мукой. Мачанку паткалочваюць мукою пеклёванаю, тому яе яшчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марцьіпальі
21 👁
 ◀  / 386  ▶