плямёнаў, якое ў раёны Падняпроўя і Падзісення перасялілася з абласцей, суседніх з арэалам рассялення праляхіцкіх плямёнаў [СЕДОВ, 1970].
Зусім не выключана, што да асаблівасцей таго ж парадку належыць і паўночнабеларускае паводле лакалізацыі найменне бацян (буцян) 'бусел'. Умоўная мяжа яго распаўсюджання ў беларускай дыялектнай мове праходзіць па пунктах Воранава – Ліда – Дзятлава – Навагрудак – Валожын – Маладзечна – Лагойск – Барысаў – Крупкі – Круглае – Бялынічы – Быхаў – Магілёў – Слаўгарад – Краснаполле, пры гэтым на большай частцы вызначанага арэала (на яго поўначы) адпаведная назва выступае як адзіна магчымы лексічны варыянт, супрацьпастаўляючыся бел. паўдн.-зах. і цэнтр. бусел, зах.-пал. бусэнь (бусён), цэнтр.-пал. бусько [ЛАБНГ, 1; 118]. У этымалагічнай літаратуры дадзенае паўночнабеларускае, як і іншыя падобныя ўсходнеславянскія абазначэнні (руск. дыял. батян (ботян, ботьян, бачан, бадьян), укр. дыял. боцян, боцюн), звычайна разглядаецца як запазычанне з польск. bocian, дыял. bocan, bociun, bocoń і інш. 'тс' [ЭСБМ, 1]. Сапраўды, асноўныя раёны існавання назвы – гэта вобласць пашырэння заходнеславянскіх моў (параўн. яшчэ в.-луж. baćon, н.-луж. bośon, палаб. büöt'an, слц. bocian, чэш. дыял. (невялікі арэал на ўсходзе) bocan, bocáň, bočán, bočáň) [там жа; РСС; ČJA, 1; 118-120]. Польская мова тут, бясспрэчна, так ці інакш паўплывала на суседнія ўсходнеславянскія мовы: украінскую і беларускую (параўн. занатаваную ў Гродзенскім і Бераставіцкім р-нах і відавочна польскамоўную па сваіх вытоках форму боцян [ЛАБНГ, 1; 118], а таксама ст.-бел. боциян [БУЛЫКА, 1972]), а праз іх пасрэдніцтва магла паўплываць і на рускія дыялекты. Але, цалкам верагодна, што ў гаворках на поўначы беларускай тэрыторыі адпаведнае найменне ўжывалася і спрадвеку. Вельмі істотным для нас у дадзеным выпадку з'яўляецца наступнае: у рускай дыялектнай мове адзначаныя назвы бусла сканцэнтраваны, паводле даных вядомага слоўніка рускіх народных гаворак, якраз толькі на Пскоўшчыне [СРНГ, 2, 3].
Даволі блізкі і фармальна, і семантычна адпаведнік паўночнабеларускага намінацыйнага рэгіяналізма падсмеціны 'вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла, маслёнка' (Гарадоцкі р-н) [ЛАБНГ, 4; 327] ізноў жа выяўляецца ў польскай мове (параўн. польск. podśmietanie 'самае тлустае малако ў верхняй частцы жбана пад смятанкай; аселае на дне пасудзіны малако наогул' [SJP, 6]. Тое, што дадзенае, роднаснае да прасл. *sъmetana 'смятана; смятанка', утварэнне, магчыма, дастаткова старое ў беларускіх гаворках, сведчыць наяўнасць падобнага, хаця і не зусім тоеснага фармальна, наймення ў балгарскай мове – мътеница 'маслёнка' [РБС] (параўн. аналагічныя па матывацыі бел. паўн.-усх. скалоціны, скалоцвіны, зах.-пал. біянка, а таксама і адрозныя ў гэтых адносінах бел. агульн.
77 👁