звалився. [Стовп Камэнэцькій – Белая вежа, архітэктурны помнік, які ёсць сімвал вечнасці і непахіснасці].
ХОТЬ ПУД ВЭРТЮХУ МУЛУТЫ. Пра чалавека невялікага росту. У її сын хоть пуд вэртюху мулуты.
ЯК НА ДУЛОНІ ВЫРУСТЭ ВУЛОСЦЕ. Ніколі. Вун її замуж вузьмэ як на дулоні вырустэ вулосце.
ЯК СВІННІ НАБЭДРЫКІ. Нешта непатрэбнае, звычайна ў адзенні. Набэдрыкі – частка конскай збруі. Юй тиї пацёры пасуют як свінні набэдрыкі.
У Камянцы ёсць мясціна, якая называецца Лейкувшчына – урочышча ля гарадскога парку. Гэты мікратапонім, пэўна, звязаны з імем яўрэя Лейкі, які меў самую лепшую зямлю ў Камянцы.
З усяго можна зрабіць выснову, што Камянеччына мае цікавыя моўныя асаблівасці, якія патрабуюць вывучэння як у сінхранічным, так і ў дыяхранічным плане.
Тэксты
* * *
Було тое, як шчэ мынэ на світы ны було. Так маты мні казала. Спав удён дід с сыном на пычі. Як вуны заснули, баба взяла і шшыла нагавыці уднуго й друтуго. Як куторый хочэ пувырнутыся, то тягнэ ногу другуго ду сыбэ. Так і тягнули уднэ днуго, пукуль ны встали.
* * *
Як выходыла муя маты замуж, вэчыром зубралися дывчата і бабы. Дывчата рубыли выночкі. Всі були убраны, міли білы хусткі і білы кофты. Вуны мысыли тісто на курувай, рубыли гусучкі (малёнькі булучкі). Як курувай спычэцце, юго выносыли ду куморы. На высіллі брат (хто трымав вынця) нюс туго курувая на гулуві і клав на стул пырыд мулудымы. Курувай дылили для рудыны, а рудына клала грошы.
* * *
(каравайная песня)
Стіны мыгают,
Лавы двыгают,
Пічка рыгочэ,
Курувай у піч хочэ.
* * *
84 👁