СХОДЗІЦЬ незак. Сыходзіць. Яна с аборы ні сходзіць, усе там і круціцца.
СЦЯГАЧ м. Валацуга. А гэты сцягач дома ні стыкаецца.
СЦЯГНУЦЬ зак. Знясіліць. Трэба на гэтым тыдні парасят атлучаць. А то добрэ свінню сцягнулі.
СЯДНО прысл. Усё роўна. Я думаю: глядзі ты, кап сказаў ужэ ж цяпер і ні раблю нідзе, але сядно выдзіраюцца хусткі.
СЫМШАНЫ прым. Сарваны. Варатнік у сароцы сымшаны, як бацько барадою калючаю круціць.
СЯНІНА ж. Каліва сена. Калі якая сяніна ці саломіна ў кармушцэ, дык я выкіну.
ТАПТАНІНА ж. Таптанне. Ето толькі таптаніны больш с курамі, а толку мало.
ТАРАНОЎКА ж. Вялікая шарсцяная хустка ў яркія кветкі. Тарановак хапае і цяпер, хоць бы панасіць усе.
ТАРКОВАНКА ж. Сырая драная бульба. Цяпер німа ўрэм'я і таркованку спячы.
ТКАНУЦЬ зак. Уваткнуць. Дзе я іглу тканула, вочы саўсім ні бачаць. Лапу ў воду ткане, а ты воду пі.
ТРАПІЦЦА зак. Знайсціся. Трапяцца паздымаць грошы, калі на кнішцэ застануцца.
ТРОЎКА ж. Траўка. Гляжу, ужэ праз сено троўка праскаквае.
ТРУДНАТА ж. Цяжкасць. Трудната такая была, самім усяго ні хапало.
УБОІНА м. і ж. зняваж. Гультай. Гэта ўбоіна ні на што ні здатна.
УГАШЧАЦЬ незак. Частаваць. Хто б ні зайшоў у хату, то ні выпусціць, усіх угосціць.
УДОВЕЛЬ прысл. Дастаткова. Удовель яму есці ні даюць.
УЗДУЦЦЕ н. Прыпухласць. Як у каровы ўздуцце – мачыць анучу ў халодну воду і лажыць на бакі.
УНУРЫЦЦА зак. Настойліва займацца чым-небудзь. Унурыцца і дзень вышывае: то пакрышкі на падушкі, то просціны на ложак.
УПАДВАЦЬ незак. Праціраца, зношвацца. Штапельные хусткі, як тые годы, то яны ўпадвалі як-то.
УПІНАЦЦА незак. Супраціўляцца. Ганна трохі ўпіналаса, ні хацела рабіць.
УПРАГАЦЬ незак. Выпрагаць. Удзень упрагалі коні на абет.
УТАЛУВАЦЬ зак. Загубіць. Ужэ ўталуваў быка – даў гарбуза з мукою.
75 👁