ПАНЯЦЦЕ н. Разуменне, разважлівасць. Юля хітра дзеўчына, разборліва па яе паняццю.
ПАПАТРЫЦЬ зак. Пачысціць. Людзі самі сябе папатраюць: building стануць на парох да ўсе парушынне с сябе пазметаюць.
ПАСЛАДЗЕЦЬ зак. Зрабіцца саладзейшым. Парэчкі паспелі і поўно пасладзелі.
ПАЎВЫМЫЦЬ зак. Павымываць. Паўвымато ўсе ў хаце – свіціцца, і старыя людзі жывуць.
ПАЎМАТВАЦЬ зак. Выматаць. Цяпер дзеці, то духі паўматваюць, што ні дай Божэ.
ПАЎНОШВАЦЦА зак. Знасіцца. Тые хусткі, што ты купляла ў Мінску, як-то быстро паўношваліса.
ПАХАРАШАЦЬ зак. Пахарашэць. Красіва цяпер Тамара, кажацца, пахарашала, як і была.
ПАХАЦЕЦЬ зак. Моцна пахнуць. Вясною так усе кругом пахаціць, што, здаецца, і ў хату ні йшоў.
ПАЦВЯЛЯЦЦА незак. Дражніцца. Чаго ты з етым сабакаю ўсе пацвяляесса?
ПЕРАЕДЗІНЫ мн. Тое, што застаецца ад з'едзенага. Цэлы катух пераедзін у каровы, выбрала і кабыле ў кармушку выліла.
ПЕРАМЕЖ м. Месца, дзе мяняюць пасевы. На перамежу засеяў аўса і хай расце.
ПРАГОНІЦКА ж. Прамежак паміж хат для праходу і прагону скаціны. Прагоніцка была за мамінаю хатаю ў Грамаце.
ПРАЗ прыназ. Пра. І думаць ні буду праз гэту карову.
ПРАКАЗВАЦЬ незак. Расказваць. Мне праказвала баба, што сын памагаў радні, а яны і ні сустракаліса.
ПРАЛЫСІЦЬ зак. Падмесці, памыць (падлогу) месцамі і абы-як. Я праверу, як ты памыла падлогу, як толькі пралысіла – перамываць будзеш.
ПРАМОВІЦЦА зак. Сказаць адзін другому непрыемнае. Сюды я прыйшла ў пійсят трэйцюм гаду, дак у яе ўжэ і сын, яна радзіла сына пры мне, дак я тое дзіцятачко ні знала як глядзець і яе, браціху. І мы нікагда ні прамовіліса самі сабою.
ПРАРЭЧЫЦЬ зак. Прамовіць. І слова аднаго нідзе ні прарэчыць.
ПРАСАЛЕЦЬ зак. Прасаліцца. Сало добрэ з'есці, як яно прасалее.
ПРАСЛО н. Прасла, частка агароджы. Прасло аткідаў, вазіў гной у агароччык коньські, увесь агароччык выслаў.
ПРАСЦІРНУЦЬ зак. Прамыць. Я ў шампуні хустку, во як мыю голаў, прасцірну і доўго ні тру, ну яна ж ні такая граска.
75 👁