ЯСЁНКА ж. Жаночае восеньскае паліто. У канцы лета так зрабіласё холадно, што некаторыя ясёнкі панадзявалі.
Імёны
АЗБЕТА – Альжбета.
ГЭЛЯ – Алена.
ДЗЕМКО – Дзіма.
ЗОНЯ – Соня.
ІВАН, ЯСЬ, ЯНАК – у нас усе тры.
МІХАЛЬ – Міхал.
НАСТАСЯ – Наста.
ТАКЛЮСЯ – Тэкля.
ЯРЭНЯ – Ірына.
Мясцовыя назвы некаторых вёсак (першай ідзе сучасная афіцыйная назва)
КРАСЫНІЧЫ – ЖЫДАВІЧЫ (ужываецца нерэгулярна: раней па суседству існавалі дзве маленькія вёскі, КРАСЫНІЧЫ і ЖЫДАВІЧЫ, якія зліліся і сталі афіцыйна называцца КРАСЫНІЧЫ).
КУКАВА – КУКОЎ.
МАЛЫЯ КРУГОВІЧЫ / КРУГАВІЧЫ – МАЛОЯ СЯЛО, МАЛЫЯ (прыметнік – МАЛОСЯНСКІ, жыхары – МАЛОСЯНЦЫ).
НОВЫЯ АГАРЭВІЧЫ – СВЕРЖАНЬ (сённяшнюю назву дала савецкая ўлада).
РАЗДЗЯЛАВІЧЫ – РАЖДЖАЛАВІЧЫ (згодна з легендай, яе заснавалі разжалаваныя жаўнеры).
Мясцовыя назвы жыхароў некаторых вёсак, мянушкі
КАЛАТОНЫ – в. Вялікія Круговічы.
КІТАЙЦЫ – в. Дзяніскавічы (паводле адной з версій, з-за вялікай нараджальнасці і колькасці жыхароў у нядаўнім мінулым).
МАРКОЎНІКІ – в. Шашкі.
ПАРЦІЗАНЫ – в. Будча (шмат жыхароў з вёскі пайшло ў партызаны).
АЎСЯНІКІ – таксама в. Будча.
КРЫВАПЛЕЧЫЯ – в. Мельнікі (там некалі быў дзядзька з крывымі плячыма).
77 👁