СТРЭЛКА ж. Кветканоснае сцябло цыбулі.
СУКАЙЛО н. Сукала.
СЦЯЖАР'Я н. Сцежар, канструкцыя звычайна з досак, аполкаў пад стог.
СЯДЫ-ТАДЫ прысл. Калі-нікалі.
ТАКВЕЛЯ прысл. Столькі. Таквеля грошай ні кажны й заробіць. Таквеля той бяды!
ТАРОПІЦЦА незак. Углядацца. Утаропіўся ў акно, быццам чаго там ні бачыў.
ТКАЛЕ злучнік. Усё ж, аднак.
ТРОХО прысл. Трохі.
ТРУПЭРНЯ ж. Трупярня.
ТРЭЙЦІ ліч. Трэці.
ТУДЭМІ прысл. Тудою.
ТУДЭЮ прысл. Тудою.
ТУПКО прысл. Мелка. Балото можно перайсці тутака, дзе тупко.
УДУХА ж. Цяжкі стан, калі не прадыхнуць, часта бывае пасля перапою – так званы бадун.
УНЬ, УНЬДЗЯ, УНЬДЗЯКА, УНЬДЗЯКАВО часц. гл. Авунь.
УТАРОПІЦЦА зак. гл. Таропіцца.
УСЧАЦЦА зак. Пачацацца нейкай неардынарнай падзеі. Што тут учалосё пасля – словамі ні перадаць.
УЦЯКЧЫ зак. Уцячы.
ФЫРКАЛО н. экспр. Кіслае малако. Гэтая фыркало ўжэ надаело.
ХАБЗАЙНЯ ж. Сярэдняе прафесійнае вучылішча (сёння часта ліцэй), утворана ад абрэвіятуры колішняй назвы – ФЗН (фабрычна-завадское навучанне). Яшчэ за маёй памяццю хадзіла показка: "Нейкія хлопцы ўначы ўвесь белы наліў паабтрэсалі". – "То ні хлопцы, то хабзайцы".
ХАБЗАЯЦ м. Навучэнец хабзайні (гл. слоўнік).
ХАБЫ часц. Хай бы, няхай бы. Хабы ты цілівізар цішэй зрабіў – галава трашчыць.
ХАДНІК м. Дарожка засцілаць у хаце.
ХАРМУШКА ж. Страва. У малацэ ці вадзе размочваяцца хлеб, можно з цукрам.
ХАТА ж. 1. Хата. 2. Пакой у хаце. Цілівізар стаіць у той хаці, а спімо ў гэтуй.
ХВАЙНО прысл. Файна.
78 👁