МАЦЯРДУШКА ж. Травяністая лугавая расліна. Насушыла мацярдушкі – на ўсю зіму чаю будзя.
МЭДЛЯ ж. Бабка са снапоў, укладзеных вертыкальна крыжам, каласамі ўнутр. Мэдляў ні рабеця, бо іх залівая дождж.
НАЙГРАНАЯ (ЯЙЦО) прым. Аплодненае.
НАКО злучн. Аднак. От ты кажаш, што ў том інсціуці цяжко вучыцца. Нако ж людзі вучацца.
НАЛЕ гл. алё
НАРАВІЦЦА незак. Падабаецца. Так панаравіўся мне той хлопяц – спасу німа!
НАТТО прысл. Надта.
НЕДАЛЭНГА аг. Недалуга, слабы, хваравіты чалавек. З бальніцы ён выйшаў нівартным. Недалэнга, адным словам.
НЕДЗІ прысл. Недзе.
НЕКІ займ. Нейкі.
НЕМАЧКА ж. Глуханямая жанчына, дзяўчына.
НІВАРТНЫ прым. Кепскі. Сабака стары наш некі стаў нівартны, мусіць, скоро дойдзя.
НІГОДНАГО ліч. Ніводнага. З ранку на беразі возера праседзяў, а нат ярша нігоднаго ні злавіў.
НІШЧАЧКАМ прысл. Ціхенька, акуратненька. Хлопяц нішчачкам прайшоў і сеў на сваё месца.
НОТЯЦЬ м. Пазногаць.
НЭНДЗА аг. Песіміст, ныцік. Перастань плакаць, нэндза, купім табе новую цацку.
НЯБОТА ж. Пляменніца.
НЯБОЖ м. Пляменнік. Нябож не на шмат малодшы за дзядзька.
НЯМКО м. Глуханямы мужчына, хлопец. Нямка дзеці баяліся, гэто з-за яго страшнаго смеху.
ПАВІДНЫ прым. Зайздросны. У староя ўдавы хата была зусім ніпавідна.
ПАВУК м. Рыбалоўная снасць, якая складаецца з сеткі (каля 1м х 1м), падвешанай з дапамогай чатырох прутоў да доўгага кія.
ПАГОН, ПАГОНЧЫК м. Заечая сцежка. На пагончыках паставіў пётлі на зайцоў, а трапіла ліса.
ПАДАЧ м. Вілы з доўгім чаранком. Падач і граблі ляжаць у гумне на вышках.
ПАДБАЎЛЯЦЬ незак. Падбіваць, падбухторваць. Не падбаўляй чалавека, каб бяды ні было.
77 👁