Скарбы народнай мовы (2005)

 ◀  / 386  ▶ 
А.В.Трафімчык, В.Я. Чабапгарэнка СЛОВЫ 3 ВЁСКІ ВЯЛІКІЯ КРУГАВІЧЫ ГАНЦАВІЦКАГА РАЁНА Прысвячаецца бацькам аўтараў: Яніне Канстанцінаўне i Віктару Адамавічу Трафімчыкам, Тамары Уладзіміраўне i Яўгену Міхайлавічу Чабатарэнкам. Вёска Вялікія Кругавічы знаходзіцца ў 14 км на ўсход ад Ганцавіч. Запісы мясцовай лексікі, якая публікуецца ў дадзеным артикуле, зроблены ў 1998— 1999 гг. Прыводзіцца таксама карта гаворак раёна. Пры яе складанні выкарыстаны апублікаваныя працы1 i ўласныя назіранні. На тэрыторыі Ганцавідкага раёна бытуюць тры трупы гаворак: гродзенска-баранавіцкія (панямонскія), слуцкія i паўночнабрэсцкія гаворкі. Паўночнабрэсцкім гаворкам, у прыватнасці, характэрна оканне (вымаўленне тыпу головамолоко"), дзеяслоўныя формы тыпу ходзі'ці, піса'ці, слуцкім гаворкам - саканне (вымаўленне тыпу нае'ўса, умы'ўса) i інш. Гаворка вёскі Вялікія Гругавічы адносіцца да панямонскіх (гродзенска-баранавіцкіх) гаворак. Словы: гараты, гуліца, нігоднаго, атварог, ашчэ, локяцъ, ногяцъ, надто, недзі, гэдак, гадакі, гэдулькі (сюды ж яшчэ, можа, дарэмня"), адрозніваюцца ад літаратурных фанетычнымі асаблівасцямі ( так званыя нерэгулярныя фанетычныя з'явы). Пракідаюцца дыялектызмы, якіх не адчуваю (напрыклад, шкале), таму яны засталіся без прыкладаў. Паколькі яны, бадай, ужо не выкарыстоўваюцца насельніцтвам нашай вёскі, рэканструяваць кантэкст не змог. Некаторыя словы ў нас выкарыстоўваюцца нароўні з літаратурнай лексікай (прычым гэта не ўплыў, як мне здаецца): ашчэ, жойка, запярэдзіць, трохо, чаго (чаму), здумаць. 1 Дыялекталагічны атлас беларускай мовы. Мн., 1963. Лексічны атлас беларускіх народных гаворак, т. 1— 5, Мн., 1993— 1998. А.А.Крывіцкі, А.І.Падлуж ны. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984. Ф.Д.Клімчук. Гаворкі Заходняга Палесся. Фанетычны нарыс. Мн
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявы, наеўса, пісаці, умыўса, ходзіці
18 👁
 ◀  / 386  ▶