МОТУЗ м. Завязка да чаго-н. Матузы прышыла к хвартуху. Адзін мотуз абарвауса.
МУЗОЛЬ м. Мазоль. Нацерла чобатамі крывавы музоль, ні магу цяпер нічого абуць.
МУЛІЦЬ незак. Націраць Новые чобаты так муляць, што німожно хадзіць.
МУСІЦЬ незак. Быць вымушаным, абавязаным зрабіць што-н. І мусіла ж я сярод ночы цягнуцца яго шукаць.
МУЧЫЦЦА незак. Пакутаваць. Век мучыласа, гаравала без бацькі, рабіла і мушчынску работу і жаночу.
НАВАЖЫЦЦА зак. Адважыцца. Наважыласа я ўсё-такі пераехаць да сына. Як ужэ там будзе, так будзе.
НАВАЛАЧ ж., м. Не карэнны жыхар. Цяпер бойса ў сваей хаце, ўсякай навалачы ў сяле назбіраласо.
НАСЬКІ займ. Тутэйшы, свой. Паказваў мне нейкіе ні наськіе грошы, тые доляры ці як іх завуць.
НАТСЫР прысл. Сыраваты. Кардоплі шчэ натсыр булі, а ты ўжэ атцадзіла.
НЕКАНЕШНЕ прысл. Не абавязкова. Неканешне сёні ето рабіць, будзе шчэ час.
НІГАДЗЁН прым. Не здаровы. Ужэ саўсім ён нігадзён, ні знаю, ці перазімуе.
НІДБАЙЛІЦА ж. Нядбайны чалавек. Во мая нідбайліца, ні пра што ні дбае, спіць днямі.
НІМАШАКА безас. Няма. Німашака ў мяне грошай , усе на муку аддала.
НІСХАДЗІМЫ прым. Бясконцы. У нас тут нісхадзімы лес, і грыбоў, і ягад поўно.
НІЧАГУСЕНЬКІ займ. Узмацн. Форма да нічога. Нічагусенькі не робіць, нізавошто ні бярэцца.
НОЧВЫ мн. Начоўкі. Вазьмі ночвы, да замачы пасьцель, трэба памыць, а то ў сыботу папрыяжджаюць усе, то ні будзе, што заслаць.
НЯБОГА ж. Пляменніца. Нябога мая мне малако носіць, сваёй каровы ўжэ німа.
НЯБОЖ м. Пляменнік. Добрэ, што нябож патскочыў, да памог сено згрэбці.
ОБАЛАК м. Воблака. Обалак набег і дож пашоў.
ОБШЧЫМ прысл. Увогуле. Обшчым, прыходзь заўтрэ рано, да й пойдом разом у лес.
77 👁