(Шаталава), драчка ж. – Рас., Тал., Барыс., Жытк., Маз. (СПЗБ, ТС, ЛМПП, Трухан, Шаталава), дзёргаўка (дэргаўка) ж., дзёрганка (дэрганка) ж. – Малар. (ДСБ, ЛП), драпкі мн. – Брэсц. (Трухан), драўлянка ж. – Мядз. (Шаталава), дзеравянка ж. – Паст. (СПЗБ, Трухан), жалезніца ж. – Мядз. (СЦБ, НС, Мат. мін.-мал., Трухан), жалязнічка ж. – Маладз. (Мат. мін.-мал.), друка ж. – Леп. (ЖНшС, Трухан), дручка ж. – Чашн. (Каспяровіч, Трухан).
Доўбня, даўбня
Прылада ў форме молата ці выцесанай палкі з тоўстым канцом, якая мела шырокае гаспадарчае выкарыстанне, у тым ліку і ў земляробстве.
доўбня ж., даўбня ж. – агульн., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. апыт.), даўбешка ж. – пераважна паўдн.-зах. д., за выключэннем Гродз. р., усх.-маг. г., Гом. р., Вілен. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, СЦБ, Бялькевіч), даўбенька ж. – спарадычна ўсх.-пал. р., Пін., Івац., Лід. (ЛАБНГ), даўбенка ж. – Лід. (СПЗБ), пабойня ж., пабайня ж. – паўн. р., за выключэннем Віц. р. (ЛАБНГ), пабаешка ж. – Верхнядзв., Рас., Гарад., Пол., Ушацк. (ЛАБНГ), калатушка ж. – Гарад., Ашм., Кам., Малар. (ЛАБНГ), калатошка ж. – Лун. (ЛАБНГ), плёскаўка ж. – Віц. р. (Каспяровіч), калун м. – Краснап. (ЛАБНГ), чакуха ж. – паўдн.-усх. з. (ЛАБНГ), чакуша ж. – Рэч. (ЛАБНГ), шляга ж. – Гродз. р., Віл., Маладз., Нясв. (ЛАБНГ), кука ж. – Гарад., Ушацк., Паст., Мядз., Латгал. р. (ЛАБНГ, СПЗБ, Н. сл-сць), коўка ж. – Віц. р. (Каспяровіч), булава ж. – Маст., Брэсц., Пруж., Драг. (ЛАБНГ), балавешка ж. – Кам., Стол. (ЛАБНГ), булаўка ж. – Воран. (ЛАБНГ), булдава ж. – Дзярж. (ЛАБНГ), таўкач м. – Іўеў., Карэл., Івац., Бяроз. (ЛАБНГ), кій м. – Жаб., Кобр. (ЛАБНГ), кіёк м. – Драг. (ЛАБНГ), кій з булавою – Іван. (ЛАБНГ), дручок з булавою – Драг., Кобр., Іван. (ЛАБНГ), палка ж. – Шчуч. (ЛАБНГ), кадаўба ж. – Бераст. (ЛАБНГ), боўт м. – Драг. (ЛАБНГ).
75 👁